Майстар-клас Вольгі Пашковіч “Лялька дзесяціручка - абярэг жаночай сілы” ў Варшаве

22.10.2025 18:00 - 19:00 prastora_bel (Hoża 41, lok 2) 30 злотых

У сераду, 22 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца майстар-клас Вольгі Пашковіч “Лялька дзесяціручка - абярэг жаночай сілы”.



Ці бывае ў вас адчуванне, што спраў шмат, а рук не хапае?

Нашы бабулі ведалі сакрэт: калі сэрца і рукі працуюць разам - усё паспяваеш.

Лялька дзесяціручка - гэта сімвал жаночай умеласці, спакою і гармоніі. Кожная пара рук - для дабра, працы і любові.

На майстар-класе вы:

✨ даведаецеся гісторыю і сэнс гэтага абярэгу;

✨ зробіце уласную ляльку без іголкі - толькі з тканіны і нітак;

✨ напоўніце яе сваёй энергіяй і добрымі пажаданнямі.

Пасля майстар-класа кожная ўдзельніца забярэ сваю дзесяціручку - асабісты абярэг на добрыя справы і натхненне.

Працягласць - 1 гадзіна.

Удзел - 30 злотых.
Запісвайцеся праз дырэкт прасторы.


Вам можа быць цікава

Выставы Вікторыі Крупскай і Віктара Нікалаева ў Мінску

07.11.2025 18:00 - 11.12.2025 19:00 Галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Выстава Віктара Шылко і Леаніда Мядзвецкага ў Віцебску

04.12.2025 17:00 - 14.12.2025 18:30 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Шпацыр „Беларуская Варшава“

07.12.2025 (12:00 - 13:00) помнік Яну Кілінскаму (Piekarska 20)

Майстар-клас па вырабе саламянага павука ў Гомелі (12+)

13.12.2025 (14:00 - 15:30) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ