Фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова (11-14 лютага)

12.02.2016 17:30 - 21:30 Галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57 (ст. м. “Міхалова”)) Бясплатнае

11-14 лютага 2016 г. у Мінску пройдзе пяты, юбілейны Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова. 

12 лютага, пятніца:

 

Галерэя TUT.BY, пр-т Дзяржынскага, 57 (ст. м. “Міхалова”)

17:3019:30 Адкрыццё фестывалю

Ёнатан Барг (Ізраіль), Карліс Вердзіньш і Сямён Ханін (Латвія), Дайва Чапаўскайтэ (Літва), Хінемаана Бэйкер (Новая Зеландыя), Іван Штрпка (Славакія), Ала Мікалаенка і Алена Сцепаненка (Украіна), Раіса Баравікова, Вольга Гапеева, Адам Глобус, Галіна Дубянецкая, Барыс Пятровіч (Беларусь). Мадэратар Андрэй Хадановіч.

Прэзентацыя кнігі “Выбраных твораў” Міхася Стральцова, укладальнік Міхась Скобла.

19:30-20:00 – Šuma

20:00-21:30 “Забойны аддзел”: Богдан Задура (Польшча), Аляксандр Ірванец (Украіна), Уладзімір Арлоў і Андрэй Хадановіч (Беларусь).

Прэзентацыя кніг Богдана Задуры “Труны з Ікеі” і Андрэя Хадановіча “Цягнік Чыкага-Токіё”.

ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ

Арганізатары — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр.

Партнёры — Шведскі саюз пісьменнікаў, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, Польскі Інстытут у Мінску, Галерэя TUT.BY, Літаратурны музей Петруся Броўкі, Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь, Літаратурны інфармацыйны цэнтр (Славацкая Рэспубліка).

У сёлетнім фестывалі возьмуць удзел паэты з Беларусі, Ізраіля, Іспаніі, Латвіі, Літвы, Новай Зеландыі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Швецыі.


Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Фестываль водных ліхтарыкаў у мінскім батанічным садзе

31.07.2026 19:00 - 02.08.2026 23:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Сустрэча з вядучымі шоу «Обычное утро» ў Варшаве

31.07.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ