Памёр рэжысёр Юрый Хашчавацкі

23.07.2026 Кіно

Не стала беларускага дакументаліста Юрыя Хашчавацкага. Пра смерць выбітнага рэжысёра, сцэнарыста, мантажора паведамілі сёння яго сябры ў сацсетках, піша reform.news.

Chaszczavacki.jpeg

Юрый Хашчавацкі вядомы гучнымі публіцыстычнымі фільмамі — «Звычайны прэзідэнт», «Плошча», «Лаботамія» , «Этот безумный, безумный, безумный «Русский мир», а таксама стужкамі — «Аранжавыя жылеты», «Дажыць да любові», «Каўказкія палонныя».

Юрый Хашчавацкі нарадзіўся ў Адэсе ў 1947 годзе.

Скончыў Адэскі тэхналагічны інстытут, а таксама Ленінградскі дзяржаўны інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі. Працаваў у «Белторгарэкламе» рэжысёрам з 1976 года, на Беларускім тэлебачанні — з 1978 года, на «Беларускім тэлефільме» — з 1985 года, а на кінастудыі «Беларусьфільм» — з 1989 года.

Пасля выхаду дакументальнай стужкі «Звычайны прэзідэнт» («Обыкновенный президент»), якая з’едліва раскрытыкавала метады ўтрымання ўлады Аляксандра Лукашэнкі, трапіў пад рэпрэсіі. Працаваў разам з камандай студыі «Таццяна» ў 1990-я і 2000-я. На тэлеканале «Белсат».

З’яўляецца акадэмікам Еўразійскай тэлевізійнай акадэміі, лаўрэатам кінапрэміі міру Берлінскага кінафестывалю, прэміі расійскага Саюза пісьменнікаў імя А. Д. Сахарава, уладальнікам Гран-пры сусветнага кінафестывалю Human Rights Watch у Нью-Ёрку.

У 2019 годзе ў Мінску рэжысёр выдаў сваю кнігу «Воспитание чертей».

Рэжысёру было 78 гадоў.