«Гадзіна мовы»: выстава ў Мінску

21.02.2022 - 21.03.2022 16:00 - 21:00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116) Бясплатнае

Да Міжнароднага дня роднай мовы Мінскі гадзіннікавы завод і Нацыянальная бібліятэка Беларусі прэзентуюць выставу «Гадзіна мовы», дзе ўпершыню прадстаўлены сем мадэляў гадзіннікаў лімітаванай калекцыі «Мова», выпушчаныя ў 2019–2022 гг.



Дата: 21 лютага

Час: 16.00

Месца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пам. 347), пр-т Незалежнасці, 116, Мінск

Апошнія рэлізы калекцыі прысвечаны народнаму паэту Беларусі — Пімену Панчанку з нагоды 105-годдзя з дня яго нараджэння. За аснову дызайну Мінскі гадзіннікавы завод узяў першы зборнік вершаў паэта — «Упэўненасць» 1938 г., у якім усхваляецца хараство і багацце роднай зямлі.

На адкрыцці выставы будуць прысутнічаць унучка Пімена Панчанкі — Кацярына Андрэеўна Панчанка, а таксама дызайнеры і аўтары калекцыі «Мова» з Мінскага гадзіннікавага завода.

Уваход на адкрыццё — вольны, у іншыя дні ўваход — па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Экспазіцыя будзе працаваць у Музеі кнігі (пам. 347) Нацыянальнай бібліятэкі да 21 сакавіка.


Вам можа быць цікава

Выстава «Выратаванае Евангелле» ў Гомелі

24.04.2026 16:00 - 08.05.2026 17:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Шпацыр «Каменная кветка Тызенгаўза» ў Гродне

07.05.2026 (17:15 - 19:15) навуковая бібліятэка імя Карскага (вул. Карбышава, 17)

«Сербскі Нож» у Варшаве

08.05.2026 (20:00 - 22:00) CLUB NEW VEGAS (Stanisława Kulczyńskiego 14)

Паша Крывец у Дзюсельдорфе

22.05.2026 (20:00 - 22:00) Cafe Bar La Paillette (Schirmerstraße 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ