Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Лодзі

02.04.2023 16:00 - 18:00 медыятэка МеМо (вул. Манюшкі, 5) Бясплатнае

У нядзелю, 2 красавіка, у Лодзі адбудзецца творчая сустрэча з перакладчыкамі Ганнай Янкутай і Ігарам Крэбсам.



Дата: 2 красавіка

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: медыятэка МеМо (зала Warsztatowа, piętro 2), вул. Манюшкі, 5, Лодзь


Спадар Ігар прадставіць перакладзеныя ім новыя выданні з серыі «Гебраістыка Беларусі», якія нядаўна выйшлі ў Мінску: «Старая новая зямля» Тэадора Герцля і «Габрэйскія мелодыі» Генрыха Гайнэ.

А спадарыня Ганна пачытае са свайго (эка)паэтычнага праекта "Геалогія"/"Канстытуцыя", які асэнсоўвае беларускія падзеі 2020 года праз прызму галоўнага беларускага закона.

Прыходзьце ж абмеркаваць паэзію і цэнзуру, літаратуру і жыццё, атрымаць аўтограф ды добра пабавіць час за літаратурнымі размовамі!

Просяць прыходзіць трошку загадзя, бо медыятэка просіць, каб удзельнікі заходзілі па картках чытача бібліятэк Лодзі. Такую картку можна аформіць на ўваходзе.

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» ў Мінску

10.09.2026 16:00 - 15.11.2026 19:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Архіў Святла» ў Мінску

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Мюзікл «NIE KABARET» у Варшаве

25.09.2026 (21:00 - 23:00) сядзіба BY TEATR (Konstruktorska 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ