Гарадскі квэст «1863» у Вільні

27.01.2024 12:00 - 19:00 Карчма 1863 (Bokšto g. 2) 10 еўра з каманды


У суботу, 27 студзеня, беларуская карчма «1863» з нагоды сваіх народзінаў, а таксама ўгодкаў паўстання Каліноўскага ладзіць гарадскі квэст па Вільні «1863», распрацаваны сумесна з праектам ULegend.




Дата і час старту: 27 студзеня з 12.00 да 16.00

Месца збору: Карчма 1863, Bokšto g. 2, Вільня 


Падчас квэсту вы перанесяцеся ў 1863 год. 

Вораг перахапіў чалавека, што вёз паўстанцам паролі. Вы мусіце дапамагчы ўдзельнікам паўстання. Адшукайце словы для новага пароля. Дапамажыце атраду даведацца пра бяспечнае месца збору!


Для праходжання квэсту вам патрэбна: 

Сабраць сваю паўстанцкую групу ад 1 да 6 чалавек, выбраць сабе назву і кіраўніка, які павінен зарэгістраваць каманду па спасылцы

Напоўніцу зарадзіць тэлефон і ўключыць мабільны інтэрнэт. Гугліць будзе не толькі можна, але патрэбна! 

Прыйсці ўсім разам у суботу ў карчму «1863», заплаціць там унёсак 10 еўра за каманду, атрымаць код доступу і пачаць квэст.

Распачаць удзел у квэсце можна ў любы час ад 12.00 да 16.00. 


Кожная каманда атрымае сувенір ад Карчмы, а каманда-пераможца — галоўны прыз! 

Зарэгістравацца на квэст просяць да канца дня пятніцы 26 студзеня. 

Але ў выключных выпадках абяцаюць зарэгістраваць каманду на месцы, асабліва калі яна будзе зборная з паасобных удзельнікаў.








Вам можа быць цікава

Выстава «Bad Story Art» у Мінску

01.09.2025 18:00 - 19.10.2025 19:00 «МЫ» (пл. Свабоды, 8)

Выстава Міраўлада Палачыча "Майя" ў Мінску

10.10.2025 19:00 - 09.11.2025 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Майстар-клас "Запальваць зоркі ў музыцы святла, тварыць мары" ў Мінску

19.10.2025 (14:00 - 17:00) Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ