У сераду, 5 лістапада, у "Прасторы" адбудзецца сустрэча з заснавальнікам Targi Młodej Sztuki Глебам Андрэевым.
Вы ведалі, што адзін з найлепшых арт-кірмашоў у Польшчы заснаваў кракаўскі беларус? Цяпер ведаеце!
Запрашаюць усіх зацікаўленых у запуску ці развіцці ўжо існуючага арт-бізнесу: рамеснікі і рамесніцы, мастакі і мастачкі ды іншыя.
Спадар Глеб раскажа:
✔️ як зарабляць на сваім мастацтве ды як выстаўляцца на кірмашах «у плюс»;
✔️ як расказваць пра сябе так, каб прадаваць і павялічваць аўдыторыю (і будучых кліентаў);
✔️ якія тыпы мастацтва карыстаюцца большым попытам у Кракаве / Польшчы.
Пасля прэзентацыі будзе сесія пытанняў і адказаў.
Мова выступу - руская.
Уваход вольны і без рэгістрацыі.