Экскурсія "Станіслаў Шабунеўскі. Гомель - ад эклектыкі да мадэрна" ў Гомелі

21.02.2026 11:00 - 13:00 у скверыку насупраць будынка БелДУТа (вуліца Камсамольская) 10 рублёў

У наступную суботу, 21 лютага, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае на экскурсію "Станіслаў Шабунеўскі. Гомель - ад эклектыкі да мадэрна".


Вас чакае шпацыр па архітэктурнай спадчыне выбітнага гомельскага архітэктара, які спраектаваў адны з самых знакавых будынкаў горада.

На экскурсіі вы паглыбіцеся ў жыццё цэнтральнай часткі горада канца XIX - пачатку XX ст. (перыяд бурнага дэмаграфічнага і эканамічнага росту) з яго забудовай, паўсядзённым жыццём, праблемамі і станоўчымі тэндэнцыямі.

На свае вочы ўбачыце творчы шлях і эвалюцыю стылістыкі ў архітэктуры гарадскіх сядзіб, даходных дамоў, банкаўскіх і забаўляльных устаноў.

Правядзе экскурсію дырэктар музея Юрый Катляроў.

Месцаў абмежавана.

Кошт удзелу - 10 рублёў. Просяць перадаплату. Запісвайцеся па нумары +375 232 50-96-98.


Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Роварны прабег салідарнасці ў Вільні

09.08.2026 (12:30 - 14:30) Кафедральная плошча

Павел Севярынец у Варшаве

09.08.2026 (15:00 - 17:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

«Dranik Fest 2026» у Рэдмандзе

15.08.2026 (16:00 - 21:00) (21820 NE, 56th St)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ