«Горад утопіі — горад імперыі»: перфарматыўная лекцыя Артура Клінава ў Вільні

05.12.2023 18:30 - 20:00 Беларускі дом (Vilniaus, 20) Бясплатнае
 

 У аўторак, 5 снежня, у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры чытае перфарматыўную лекцыю «Горад утопіі — горад імперыі» Артур Клінаў.




Дата: 5 снежня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Беларускі дом, Vilniaus, 20, Вільня 


Вы пабачыце Менск вачыма Артура Клінава — праз ягонае архітэктурнае разуменне, чуллівасць да прысутнасці таталітарызму ў формах, колерах і аб’ёмах. 

Архітэктар па адукацыі, Артур Клінаў прысвяціў ладную частку сваёй творчасці роднаму Менску і мастацкаму даследванню яго таталітарнай архітэктуры.

 Вас чакае шпацыр як перажыванне, пасля якога свет не будзе выглядаць такім жа. Будзе цікава ўсім, хто цікавіцца архітэктурай, дыскурсамі спадчыны і ўтаймаваннем савецкасці ў нашых сучасных жыццях. 


І для тых, хто сумуе па Менску. 


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Спектакль «Мінскае мора» ў Варшаве (16+)

29.05.2026 (19:00 - 20:20) Garnizon Sztuki (Marii Konopnickiej 6)

Традыцыйныя танцы з капэлай Котра ў Варшаве

30.05.2026 (20:00 - 22:00) Амбасада традыцыйнай музыкі (Jazdów 3/20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ