«Графіці Полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы». Лекцыя ў Мінску

02.02.2022 15:00 - 16:45 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116) Бясплатнае

Нацыянальная бібліятэка працягвае цыкл лекцый пра беларускія гістарычныя крыніцы і запрашае даведацца пра сярэднявечныя царкоўныя роспісы на лекцыі «Графіці Полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы».



Дата: 2 лютага

Час: 15.00

Месца: пам. 346, Нацыянальная бібліятэка, пр-т Незалежнасці, 116, Мінск

Сярод пытанняў:

— Ці можна было пісаць на сценах царквы?

— Ці посцілі ў Сярэдневеччы коцікаў на сценах?

— Які грэх найчасцей узгадваецца ў графіці Спаса-Праабражэнскай царквы?

На сценах самага старажытнага храма Беларусі, полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы, навукоўцы адкрылі 4000 надпісаў ХІІ—ХІХ стагоддзяў. Што і дзеля чаго пісалі продкі? Напрыклад, нашто архімандрыт Іаан, які жыў недзе ў XIV стагоддзі, напісаў: «Госпадзе, памажы рабу свайму анхімадрэту Іавану», а зверху — прыпісачка: «А піў есмь»?

Тлумачыць Іна Калечыц, кандыдат гістарычных навук, дацэнт БДПУ імя Максіма Танка, аўтарка манаграфіі пра царкоўныя графіці.

З 2007 г. спадарыня Іна ўдзельнічае ў рэстаўрацыйных і навукова-праектных работ на старажытнай Спасаўскай царкве ў Полацку і ведае ўсё пра 4000 унікальных графіці на яе сценах.

Калі не маеце магчымасці прыйсці, далучайцеся да анлайн-трансляцыі на YouTube-канале Нацыянальнай бібліятэкі.


Вам можа быць цікава

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Выстава Dead Boy «Ты мяне бачыш?» у Варшаве

22.08.2026 16:00 - 05.09.2026 17:00 Temperatura 3.0 (ul. Kawcza 49)

Творчы вечар Навума Гальпяровіча ў Мінску

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, д. 7а)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ