Грамадская дыскусiя "Як бы выглядаў Кодэкс аб адукацыі, калі б яго пісалі ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу"

13.05.2021 19:30 - 21:00 Zoom Патрэбна рэгістрацыя

7 красавіка Палата прадстаўнікоў зацвердзіла ў першым чытанні новую рэдакцыю Кодэкса
Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Старая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі дзейнічае з 2011 года.
З тых часоў у яго ўносіліся некаторыя касметычныя змены, і была відавочная неабходнасць
удасканалення заканадаўства аб адукацыі.

Палажэнні новай рэдакцыі Кодэкса, якія адносяцца да агульнай сярэдняй адукацыі, ужо
выклікалі крытыку з боку настаўнікаў і бацькоў. У прыватнасці, нараканні былі на абмежаванне
правоў бацькоў у вызначэнні адукацыі дзяцей і дыскрымінацыя прыватнай адукацыі.
Мы запрашаем настаўнікаў, бацькоў, школьнікаў і ўсіх зацікаўленых разам з экспертамі і
экспертками падумаць і паразважаць пра тое, які Кодэкс напісалі б яны. Якія раздзелы
абавязкова павінны быць уключаны ў Кодэкс, а якія варта абавязкова прыбраць?
Эксперткі і эксперты:

- Ганна Граноўская, настаўніца пачатковай школы, аўтар нестандартных дапаможнікаў,
метадыст выхаваўчай працы, сацыяльны педагог і практычны дзіцячы псіхолаг
- Ганна Севярынец, настаўнік вышэйшай катэгорыі, публiцыстка
- Алена Леванюк, шматдзетная мама, прадстаўніца інфармацыйнай прасторы
Бацькоўскага Савету Беларусі.
- Наталля Іскарцава, дырэктарка прыватнай ўстановы адукацыі "Сярэдняя школа
Стэмбрыдж"
Каментатар: Яўген Лівянт, педагог і рэпетытар
Мадэратарка: фiлосафка Вольга Шпарага
План дыскусіі:
40 хвілін - гутарка мадэратара з экспертамі
наступныя 40 хвілін - удзел публікі

13 траўня, чацвер, 19.00-21.30
Фармат: zoom-канферэнцыя з папярэдняй рэгістрацыяй

Далучайтеся!
Рэгістрацыя на дыскусію па спасылцы да 09:00 12 траўня
https://forms.gle/bY3T7d


Вам можа быць цікава

Антон Анішчанка ў Варшаве

22.01.2026 (20:00 - 21:00) Klubojadalnia Mlodsza Siostra (ulica Dobra 20)

Канцэрт гурта "Папараць-кветка" ў Парыжы

24.01.2026 (15:30 - 17:30) Cathedrale Saint-Stephane (7 Rue Georges Bizet)

Спектакль Радзіва Прудок у Варшаве

03.02.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ