Групавая выстава «Анірычная рэчаiснасць» у Варшаве

13.03.2024 - 07.04.2024 19:00 - 20:00 EMI_ART_WARSAW (ul. Emilii Plater, 14) Бясплатнае

13 сакавіка ў Варшаве адкрыецца групавая выстава «Анірычная рэальнасць», у якой прымае ўдзел 17 мастачак і мастакоў з Польшчы, Беларусі і Украіны

Дата: 13 сакаваіка

Час: а 19:00

Месца: EMI_ART_WARSAW (гарышча), ul. Emilii Plater, 14

Артысткi і артысты: Аляксандр Адамаў, Бартэк Аробаль Кацемба, Ян Башак, Міхал Бугальскі, Ксаверый Дэскур, Варфаламей Фліс, Канаплёў + Лейдзік, Іда Каркашка, Аляксандр Казела, Даніэль Катоўскі, Магдалена Круль, Караліна Маеўска Фрайінг, Ян Можжынскі, Магдалена Лапіньска-Розенбаум, Васіліса Паляніна, Наташа Шультэ, Ліліяна Зеіц

Куратарка: Вольга Мжэльская

Сакуратар / прадзюсар: Міхал Йерэмі Стшалецкі

Мантаж: Аляксандр Адамаў

Графіка: Даша Абібок

«Aнiрычная рэчаiснасць» — гэта творчы пошук сямнаццаці мастачак i мастакоў з Польшчы, Беларусi i Украiны, у творах якіх мы знаходзім спелую тэорыю над-аб’екта, дзе вырашальную ролю адыгрывае канцэпцыя ўяўлення, сну і цялеснасці. Гэтыя тры трансцэндэнтныя кампаненты складаюць кіруючую нітку і з’яўляюцца сувязным звяном у сукупнасці мастацкіх пошукаў, якія прыводзяць да адкрыцця ролі цела ў тым, што мы называем быццём у свеце. Праз цела мы размяшчаемся ў навакольным асяроддзі: мы можам існаваць сярод аб’ектаў свету менавіта таму, што яно ў нас ёсць. Увасабленне таксама азначае, што мы нейкім чынам звязаны з аб’ектамі і можам узаемадзейнічаць з імі, таму што такім чынам мы надаём аб’ектам Значэнне.

Гэтыя разумовыя працэсы, пачатыя Дэкартам, затым распрацаваныя Хайдэгерам, а далей — Морысам Мерла-Понці, вядуць мастацкае бачанне мастачак i мастакоў у арганізаваную куратарамі прастору на гарышчы, дзе прадметы ўвасабляюць мiж iншым патрыярхат, каланіялізм, эйблiзм, якія выклікаюць для непрывілеяваных людзей пачуццё пагрозы. Роўна з гэтым, на гарышчы захоўваюцца сакрэты — страхі пра цела, звязаныя з нарматыўнасцю і адхіленнем ад яе. У аснову канцэпцыi выставы, распрацаванай Вольгай Мжэльскай і Міхалам Йерэмі Стшалецкiм, ляглi
перш за ўсё думкi французскага філосафа Гастона Башляра, звязаныя з чалавекам i яго пачуццямi, тэорыяй вобраза i уяўлення.

Выстава будзе працавць да 7 красавіка пн-сб з 12:00 па 19:00.


Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Выстава Міхаіла Казлякоўскага «Імёны» ў Брэсце

10.09.2026 18:00 - 24.09.2026 19:00 гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.09.2026 11:00 - 27.09.2026 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ