Гуканне вясны ў Гомелі

23.03.2024 13:00 - 16:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) Бясплатнае
 

У суботу, 23 сакавіка, філіял Веткаўскага музея кліча гукаць вясну!





Дата: 23 сакавіка

Час: 13.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель 


«Гуканне вясны» — архаічны абрад, звязаны з абуджэннем прыроды і заклікам вясны. Своеасаблівы пераход ад зімы да лета. Раней ад гэтага асабліва залежыў дабрабыт чалавека.

 Гэтае абрадавае дзеянне павінна адзначацца весела, шумна: са спевамі, гульнямі, карагодамі, танцамі!

Значыцца, план такі: 

паспяваеце традыцыйныя веснавыя песні; 

паводзіце карагоды ды пагуляем у веснавыя гульні;

 пасмакуеце печаных птушачак (абрадавае печыва); 

і зладзіце шмат іншых цікавых абрадавых дзеянняў. 


Дапаможа гукаць вясну фальклорны гурт «Стаўбунскія вячоркі» з вёскі Стаўбун Веткаўскага раёна. 

За вясёлы музычны настрой паклапаціцца гарманіст Віктар Шыпкоў. 


А каб вы не замерзлі, будуць частаваць вас гарбатай з самавара! 


Прыходзьце гукаць вясну разам, каб усё расло і квітнела.



 Уваход вольны!






Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава "Погляд скрозь час" у Гродне

19.02.2026 17:30 - 15.03.2026 19:00 КЦ "Фестывальны" (вул. Тэльмана, 4)

Фотавыстава "Фактуры" ў Брэсце

10.03.2026 10:00 - 07.04.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Iva Sativa ў Тбілісі

29.03.2026 (21:00 - 23:00) Mechanica Club (9 Dimitri Uznadze St.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ