Гульня-перформанс «Унутраны Нобель» у Вільні

25.07.2023 19:00 - 21:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) Бясплатнае
 
У аўторак, 25 ліпеня, у CreateCulture Space зноў гуляюць у гульню «Унутраны Нобель».



Дата: 25 ліпеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня 

Тут адбудзецца ўрачыстае паседжанне Ўнутранага Камітэту Нобеля секцыі Праца. Просьба перайсці ў рэжым цішыні.

 «Унутраны Нобель» — гульня-перформанс, дзе гледачы самі ствараюць гісторыю, у якой кожны можа быць і чальцом камітэту, і дакладчыкам, і слухачом. Гэтым разам тэма — праца! 

Распавядзіце сваю гісторыю з самым яскравым ці сумным момантам з працоўнага досведу, паслухайце іншых, дайце кранальную зваротную сувязь і будзьце пачутымі.

Асноўная мадэль ўзаемадзеяння на гульні — кароткі маналог. Форма спрыяе і тым, хто ніколі не меў досведа ў ролевых гульнях, і тым, хто шмат чаго пабачыў і можа дадаць да свайго выступу імпэту і тэатру. 

Мовы гульні — беларуская, руская. 


Уваход, здаецца, вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Кірыла Міхаленкі «Petroleum» у Мінску

17.12.2025 17:00 - 01.02.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава "Childhood. Postsoviet song" у Познані

17.01.2026 19:00 - 15.02.2026 21:00 Barak Kultury (al. Marcinkowskiego 21)

Батлейка "Сымон-музыка" ў Мінску

29.01.2026 (18:30 - 19:30) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ