Традыцыйныя танцы ў Мінску

26.04.2026 18:00 - 21:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 15 BYN
У нядзелю, 26 красавіка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры — вялікая вечарына традыцыйных танцаў.

Запрашаюць тых, хто ўмее танчыць, толькі вучыцца альбо марыць навучыцца.

На танцавальных вечарынах у Літаратурным збіраюцца прадстаўнікі розных прафесій, узростаў і сацыяльных статусаў, тыя, каго аб’ядноўвае любоў да свайго, цікавасць да беларускай традыцыі. Вясёлы вас чакае нэтворкінг!

Музыкі зайграюць Лявоніху, Кракавяк, Грачанікі, Вераб’я, Каханачку ды іншыя танцы.

З традыцыйных музычных інструментаў будуць гучаць скрыпка, цымбалы, басэтля, дуда, гармонік, акардэон, бубен, барабан.

Як звычайна, побач з танцорамі-аматарамі на імпрэзе збяруцца спрактыкаваныя танцоры, якія стануць арыенцірам для тых, хто толькі вучыцца асноўным танцавальным рухам.

Уваход — 15 рублёў.



Вам можа быць цікава

Выстава Dead Boy «Ты мяне бачыш?» у Варшаве

22.08.2026 16:00 - 05.09.2026 17:00 Temperatura 3.0 (ul. Kawcza 49)

«Свята хлеба» ў «Суле»

22.08.2026 16:00 - 05.09.2026 17:00 (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Музычны вечар GASCIOUNIA ў Варшаве

29.08.2026 (18:30 - 21:00) домік ля Віслы «Teal House» (Bulwar Flotylli Pińskiej 1F)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ