Сустрэча «Мовы Нанова» ў Беластоку

27.04.2026 19:00 - 21:00 «Суседскі дом» (ul. Sienkiewicza 82 (-1 паверх)) Бясплатнае
У панядзелак, 27 красавіка, у Беластоку — новыя заняткі «Мова Нанова».

Будуць далей размаўляць пра Полацк.

Госць заняткаў — гісторык, шматгадовы дзеяч беларускай меншасці на Падляшшы, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы Алег Латышонак.

  • Якая сувязь існуе паміж Беластокам і Полацкам?

  • Як паўстала легендарнае «Басовішча»?

  • Як захоўваць беларускую ідэнтычнасць у польскім асяроддзі?

Пра ўсё даведаецеся!

А нагода сустрэцца — першая прэзентацыя апошняга выдання кнігі «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. і да нашага часу», напісаная Алегам Латышонкам у суаўтарстве з гісторыкам Яўгенам Мірановічам.

Уваход, вядома ж, вольны, данаты, вядома ж, вітаюцца!



Вам можа быць цікава

Выстава )O( у Дзюсельдорфе

11.04.2026 18:00 - 26.04.2026 17:00 (Birkenstraße 97)

Бібліяноч у Мінску

24.04.2026 (19:00 - 22:00) Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Дзіцячы экалагічны квіз у Вільні

25.04.2026 (16:00 - 18:00) Беларускі дом (Vilniaus, 20)

Канцэрт K6 Gig у Варшаве

02.05.2026 (19:00 - 22:00) Клуб VooDoo (Aleja Primasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ