У чацвер, 27 лістапада, у музеі Якуба Коласа адбудзецца фестываль дзіцячай літаратуры “Гуляй, зіма, твая часіна!”.
Праграма такая:
10.00 адкрыццё фестываля і творчая сустрэча з пісьменнікам Алесем Карлюкевічам;
11.00 творчая сустрэча з пісьменнікам Міхаілам Андрасюком;
12.00 творчая сустрэча з пісьменніцай Валянцінай Драбышэўскай;
13.00 творчая сустрэча з пісьменнікам Міхаілам Пазняковым;
14.00 творчая сустрэча з унучкай Якуба Коласа Марыяй Міцкевіч;
15.00 творчая сустрэча з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.
Інтэрактыўныя пляцоўкі (першы паверх, экспазіцыйныя залы музея):
- Тэматычныя майстар-класы;
- Інтэрактыўная пляцоўка цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк;
- Інтэрактыўныя гульні, заняткі, сюрпрызы ад музея Якуба Коласа;
- Пазлы, прагляд беларускамоўных мультфільмаў;
- Інтэратэрактыўная пляцоўка ад Белкартаграфіі.
- Кожнаму наведвальніку ў падарунак кніга!
Квіткі - 7 рублёў. Запісвайцеся па нумары (017) 270-17-02.