Гурт «PyLai» ў Варшаве

26.04.2025 19:00 - 21:00 Beer Station Praga (Ul. Ząbkowska 5) 70 злотых

У суботу, 26 красавіка, у Варшаве грае канцэрт гурт «PyLai».





Гурт, раскіданы па розных краінах у выніку рэвалюцыі 2020, урэшце сустрэнецца ў Еўропе і здзейсніць міні-тур па трох гарадах — Вільнюс, Беласток, Варшава.

«Пераслухоўваючы «Гранёны альбом» (2019), ловіш сябе на думцы, што змешчаныя ў ім песні быццам вешчавалі будучыя падзеі і экзістэнцыйныя пачуванні беларусаў.

Пасля выдадзеных у 2020-2022 песень «Мафія», «Женщины не гуляют», «Предатель» у творчасці гурта навісла працяжнае шматкроп’е. Тым не менш насуперак усяму «PyLai» не губляе ані актуальнасці, ані адданых аматараў.

У дзвюгадзіннай акустычнай праграме прагучаць раней выдадзеныя і новыя кампазіцыі.


Квіткі коштам 70 злотых бярыце па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Літаратурны пленэр па апавяданні Васіля Быкава ў Ждановічах

22.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

«Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ