Haina // TNT Rоck Club

18.02.2016 19:00 - 21:00 TNT Rоck Club (вул. Рэвалюцыйная, 9) Бясплатнае

18.02 маладая мінская каманда HAINA, якае грае незвычайным складам баян-скрыпка-барабаны, адыграе вялікі сольны канцэрт у TNT Rоck Club з нагоды выхаду свайго дэбютнага альбома “Прыцягненне”.

Пра сваю пласцінку музыканты кажуць: “Часам жаданні, падзеі, абставіны могуць накіроўваць чалавека ў нейкія іншыя рэальнасці, ва ўласныя сны і мары, але чалавека заўсёды цягне на зямлю, ён вяртаецца, бо яго месца тут, на зямлі, побач з блізкімі яму людзьмі. Гэта альбом пра каханне і прыцягненне, пра тое, што няма ніякіх межаў, што ўсё магчыма і ўсё рэальна“.

HAINA упершыню заявіла пра сябе напачатку 2014 года выхадам EP “Мішэні”. За гэты час каманда адыграла шэраг паспяховых канцэртаў на розных сталічных пляцоўках, атрымала прэмію за лепшы дэбют 2014 на прэміі “Даём рады” і ў снежні 2015 выдала альбом “Прыцягненне”.

Унікальны і адметны саўнд , які нікога не пакіне абыякавым, яркая экспрэсія і глыбокі драйв – тое, што падабаецца слухачам на канцэртах HAINA. Прыгожую музыку і энергетыку абяцае HAINA сваім прыхільнікам на канцэрце 18.02.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Майстар-класы ў Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ