“Галоўнае пытанне”: Міхась Баярын

02.12.2015 18:30 - 20:00 Інфармацыя пра месца лекцыі будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам Бясплатнае

Лятучы ўніверсітэт запрашае на чарговую лекцыю серыі “Галоўнае пытанне”. 2 снежня ў18.30 высьупіць Міхась Баярын з прамовай “Крытыка эмацыйнага розуму” .

Герой фільма “Маладосць” Паола Сарэнціна кажа: “Эмоцыі – гэта ўсё, што ў нас ёсць”. Ніколі раней чалавек так высока не ўзносіў пачуцці. Мы жывем у свеце, дзе магчымы штучны розум, але немагчымыя шчутныя пачуцці. У нас ёсць цэлая тэалогія пачуццяў. Наша мэтафізыка пачынаецца з Эмоцыі. У падмурак чалавецтва мы паклалі эмацыйныя катэгорыі. Дык ці можа быць нешта вышэй?

Пачуцці – гэта тое, чым звычайна пагарджае наш Розум. Але немагчыма знайсці думкі, на пачатку якой не стаяла б эмоцыя. Тым больш, што гэтая пагарда – толькі эмоцыя. І чаго тады варты розум, не здольны ўзысці над пачуццямі? І ці магчыма ўвогуле – быць вышэй за пачуцці?..

У серыі лекцый “Галоўнае пытанне” філосаф, паэт, эсэіст, перакладчык, знаўца санскрыту Міхась Баярын з прамовай “Крытыка эмацыйнага розуму”. Лекцыя адбудзецца 2 снежня (серада) а 18.30.

Усіх жадаючых просім папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца лекцыі будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам.

Дадатковая інфармацыя па тэл: +375297422040


Вам можа быць цікава

Выстава "Завадная птушка і аднарог" у Мінску

12.12.2025 12:00 - 01.02.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава “Вечна зялёнае” ў Мінску

21.12.2025 12:00 - 15.02.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

"Chaču Mroić" у Варшаве

10.01.2026 (18:00 - 20:00) Мichelle club (Grochowska 282)

Сюіта «Планеты» ў мінскім планетарыі (12+)

13.01.2026 19:00 - 14.01.2026 20:00 Планетарый (вул. Фрунзэ, 2 (парк Горкага))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ