Лекцыя "Нябачныя пэндзлі: жанчыны-мастачкі ў гісторыі мастацтва" ў Мінску

05.03.2026 18:30 - 18:30 НЦСМ (Някрасава, 3) 20 рублёў

У чацвер, 5 сакавіка, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца лекцыя Ганны Садоўскай "Нябачныя пэндзлі: жанчыны-мастачкі ў гісторыі мастацтва".


Даведаецеся, як "нябачныя" пэндзлі фармавалі тое, што мы бачым у музеях сёння.

Ці ведалі вы, што за шэдэўрамі вялікіх майстроў часта стаялі таленавітыя жанчыны, чые працы хавалі ў цені?

Іх пэндзлі мянялі свет, але іх імёны гісторыя замоўчвала.

На лекцыі вы пройдзеце шлях ад сярэднявечных манашак-мініяцюрыстак да феміністак XX стагоддзя:

- Раскрыеце іх тэхнікі: сакрэты "жаночага стылю" - ад мініяцюр Хрысціны пізанскай да калажаў Ханны Хетч

- Гісторыі дыскрымінацыі, як у Розы Бонер, першай жанчыны з доступам у морг для вывучэння анатоміі, або Сары Хелм, чые палотны хавалі пад мужчынскімі псеўданімамі

- Сучасная спадчына: уплыў на сённяшняе мастацтва - ад імерсіўных прастор да арт-тэрапіі.

Квіткі - 20 рублёў (прагляд экспазіцыі ўключаны ў кошт). Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ