Гарадская ідэнтычнасць Гомеля: ці складзецца пазл?

09.01.2014 18:00 - 21:00 канферэнц-зала гатэля “Замкавы” (вул. Гагарына, 6) Бясплатнае

На самым пачатку новага года ў Гомелі адбудзецца новая дыскусія ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. У цэнтры ўвагі – сам Гомель, а дакладней, як яго ўспрымаюць і самі гараджане, і госці “паўднёвай сталіцы”.

ТШ_Гомель_АфішаЯкім бачаць і што ведаюць пра Гомель яго жыхары, наведнікі і тыя, хто яшчэ толькі збіраецца сюды завітаць? Якія слабыя і якія моцныя бакі мае Гомель для самавызначэння на сацыяльна-эканамічнай і культурнай мапе краіны? Ці абгрунтаваныя чуткі, што Гомель –  “самы рускі беларускі горад”? Стыхійна ці асэнсавана фармуецца гарадская ідэнтычнасць сённяшняга Гомеля? Як можна ўплываць на гэты працэс, каб другі найбуйнейшы горад у краіне вабіў і затрымліваў у сабе людзей? – гэтым і падобным пытанням будзе прысвечана сустрэча з удзелам паважаных асоб Гомеля і “знешніх” экспертаў.

 

Ток-шоў адбудзецца 9 студзеня 2014 года ў канферэнц-залі гатэля “Замкавы”, вул. Гагарына, 6.

Пачатак: 18:00

Уваход вольны, па папярэдняй рэгістрацыі. Для даведак: (044) 749-41-66, Яўген Меркіс, каардынатар ГКК “Будзьма беларусамі!” па Гомельскім рэгіёне.


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Вясельныя традыцыі ў Суле

12.09.2026 14:00 - 13.09.2026 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх 2026 у Кіеве

12.09.2026 14:00 - 13.09.2026 18:00 (паведамяць удзельнікам)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ