“Гарадзенскі Новы Свет”: сустрэча з гісторыкам Таццянай Казак

08.12.2015 19:00 - 21:00 этнакрама “Цудоўня” (Вялікая Траецкая, 16) Бясплатнае

Расповед гісторыка, гарадзенкі і даследчыцы Новага Свету Таццяны Казак пра адметны раён горада – яго гісторыю, сучаснасць, жыццё. У дадатак будзе паказаны дакументальны фільм пра гэтае месца.
Этнакрама “Цудоўня”, Вялікая Траецкая, 16 (“Крама Ц”)
8 снежня, 19.00

Новы Свет – ціхі і ўтульны раён Горадні, з уласнымі вядомымі жыхарамі, дзе, вандруючы, можна сустрэць дамы ў розных архітэктурных стылях, а самае галоўнае – пранікнуцца атмасферай, якую не сустрэнеш у іншых частках нашага горада. Гэта адно з нешматлікіх месцаў, дзе захаваўся некранутым гарадскі пейзаж пачатку мінулага стагоддзя, яно магло бы стаць жывым музеем пад адкрытым небам. На жаль Новы Свет знікае на нашых вачах, штогод мы губляем старыя дамы, таму гэты аповед – чарговая спроба нагадаць пра спадчыну, якую страчваем…
Дадаткам для сустрэчы стане дакументальны фільм пра гэты адметны раён.

Уваход – дабрачыннае ахвяраванне на развіццё праекту.

Падрабязнасці па тэлефоне (33) 6232616 Андрэй Несцяровіч, этнакрама “Цудоўня”

Даведка:
Этнакрама «Цудоўня» (Горадня) – рамесныя вырабы ў традыцыйным стылі, падарункі, сувеніры і прадметы побыту.

 

 


Вам можа быць цікава

Рэтраспектыва фільмаў, уганараваных у Канах, у Мінску

28.06.2025 19:30 - 23.07.2025 21:00 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

Фестываль абуджаных TUTAKA пад Беластокам

10.07.2025 13:00 - 13.07.2025 23:00 Паляна Барык (каля вёскі Гарадок на Падляшшы)

Купала-фэст у Каробчыцах

12.07.2025 13:00 - 13.07.2025 02:00 маёнтак Каробчыцы

«Irdorath» у Празе

18.07.2025 (18:00 - 22:00) Gauč na Výstavišti (Výstaviště 415)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ