Гародня. Адкрыццё выставы Жанны Капуснікавай

03.04.2014 18:00 - 22:00 галерэя "Крыга" Бясплатнае

3 красавіка выстава жывапісу мінскай мастачкі адкрыецца ў галерэі “Крыга”.

Вясна. Сонца. Матылькі. Пчолы. Чмялі. Кветкі. Дрэвы ў трусіках. Каханне. Натхненне. Апыленне … Гэта першая выстава Жанны Капуснікавай ў Гародні. На ёй прадстаўлена каля тузіна жывапісных працаў розных гадоў,  якія ўмоўна можна аб’яднаць назвай “Апыленне”, бо ўсе яны напісаны з натхненнем, любоўю і пра каханне. Тры з іх раней не экспанаваліся. Жанна Капуснікава нарадзілася і жыве ў Мінску, скончыла Мастацкую вучэльню iмя Глебава і Беларускую акадэмію мастацтваў. Сябра cаюза мастакоў і cаюза дызайнераў Беларусi.


Вам можа быць цікава

Выстава «Шчаслівы той, хто, як Уліс...» у Віцебску

03.06.2025 11:00 - 07.09.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Выстава «Аб’ектнае мастацтва Аляксандра Малея» ў Віцебску

29.08.2025 11:00 - 30.09.2025 19:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Канцэрт «Вечар у Парыжы» ў Мінску

14.09.2025 (19:00 - 21:00) прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

NAVIBAND у Катавіцах

28.09.2025 (20:00 - 22:00) Piąty Dom (Jana Matejki 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ