Кожны чалавек мае розны вобраз нашых суседзяў. Уражанні складаюцца з успамінаў, кніг, досведу, прысутнасці. Нашыя падарожжы на ўсход, сустрэчы з людзьмі, сяброўства і назіранні сталі найважнейшай крыніцай натхнення. Любы, хто быў у Расіі, ведае, што немагчыма застацца абыякавым да яе.
Павал Шкотак, рэжысёр спектакля:
«Імпульсам для стварэння спектакля сталі “Гісторыі Радзімы” Дзмітрыя Глухоўскага і размова з самім пісьменнікам у адным з маскоўскіх рэстаранаў. Яго гісторыі не ўвайшлі ў фінальную версію спектакля, але яго дух суправаджаў нас падчас працы».
Рэжысёр: Павал Шкотак
У ролях: Марта Стшалка, Барташ Бароўскі, Лукаш Кавальскі, Томаш Вжалік.
Тэхнік: Лукаш Ята
З водгукаў у прэсе:
Świat Kultury Poznań — 2015
Акторскае існаванне ў спектаклі «Вось такое жыццё» адсылае да мастацтва мімаў. Закрытасць прысутнасці акцёраў прымушае гледачоў адчуваць сябе непасрэднымі ўдзельнікамі спектакля, а не толькі ў якасці гледача-назіральніка. Тое, што мы ўбачылі на сцэне, нагадвае пра суседзяў, якія назіраюць праз замочную шчыліну.
Głos Wielkopolski — 2015
«Вось такое жыццё» прадстаўляе расійскі тэатральны пейзаж з выдатным гукавым суправаджэннем у фонавым рэжыме, які стварае атмасферу і драматургію, што балансуе паміж экстрымам і выразнасцю. Мова тэатра — падвешаная паміж пантамімай і сімвалічным, трохі нерэалістычным дзеяннем — спадабалася больш за ўсё.
Teatralny.pl — 2015
На сцэне няма грувасткай дэкарацыі. Ёсць пэўны сціплы, але значны рэквізіт. Усё заснавана на вельмі прафесійным і красамоўным выкананні, што адсылае да стылістыкі вельмі рускай «сумнай клаўнады».
15 сакавіка, 19-00
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (Мінск, Крапоткіна 44)
Квіткі: (017) 385-97-51, (029) 154-04-44, альбо анлайн http://rtbd.by/vot-takaja-zhizn/. Кошт 9 руб.
16 і 17 сакавіка спектакль будзе паказаны ў Гомелі ў Дзяржаўным тэатры лялек (вул. Пушкіна 14). Пачатак у 19-00. Каса тэатра: 774713, 715720.
20 сакавіка — ў Віцебску у Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр Якуба Коласа (Замкавая 2). Пачатак: 19-00. Квіткі можна набыць у касе тэатра з 12 г. 30 хв. да 19 г. 30 хв., а таксама ў адміністратараў-упаўнаважаных па месцы работы ці вучобы. Тэлефоны для даведак: каса 62 63 81, адміністрацыя 62 63 96, 62 63 93.
Тэатр Бюро Падарожжаў — шматразова ўзнагароджаная альтэрнатыўная тэатральная трупа, заснаваная ў 1988 годзе Паўлам Шкотакам (Paweł Szkotak) у Познані. Ад самага пачатку тэатр быў скіраваны на сацыяльныя і палітычныя тэмы, выкарыстоўваючы жэст, фізічнае дзеянне, візуальны перформанс, музыку і тэкст. Спектаклі паказаныя ў 50 краінах свету.
Падрабязней пра тэатр http://www.teatrbiuropodrozy.pl/home.html