Акустычны гіг у Варшаве

19.06.2026 18:00 - 21:00 Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5) ад 30 злотых

19 чэрвеня, у пятніцу, у Варшаве адбудзецца акустычны гіг. 



Для вас сыграюць самыя знакамітыя людзі: 

 soram — легенда айчыннага one man indie, прыедзе аж з самае Вільні, каб зайграць свой афіцыйна першы акустычны канцэрт; 

 Illa Siŭcoŭ — ласкавыя пералівы струн разам з пяшчотнай мелодыкай голасу, аўтарская музыка на вядомыя вершы і разнастайныя ўласныя песні; 

 Danijił Vaškievič — рокер са стажам: вось ужо чацвёрты дзясятак пайшоў, як гэты чалавек выступае на беларускай сцэне. Вядомы сваім удзелам ў госпэл-ансамблі «аŭаŭа»; 

 luty sakavik (акустыка) — страшна сабе ўявіць, але ў гэтых н’ю-вэйвэраў маюцца музычныя ўзнагароды, дуэт з паважаных маэстраў беларускай свагі; 

 Сербскі Нож — каб ніхто не расслабляўся, свой пост-панк-рок адыграюць вядомыя веснікі слэму й адданыя ўдзельнікі беларускага андэрграўнду. 


Квіткі — 30 злотых на ўваходзе, калі рэпоснеце афішку, ці 50 злотых без рэпоста. 




Вам можа быць цікава

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

18.07.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Куратарская экскурсія па музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

25.07.2026 (14:00 - 16:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ