IV Беларуска-польскі экспертны форум імя Рамана Скірмунта ў Варшаве

18.06.2026 13:00 - 19:00 Бібліятэка Варшаўскага ўніверсітэта (sala nr 254) (ul. Dobra 56/66) Бясплатнае
У чацвер, 18 чэрвеня, у Варшаве адбудзецца IV Беларуска-польскі экспертны форум імя Рамана Скірмунта «Беларусь і Польшча ў часе нестабільнасці».

Форум з’яўляецца платформай экспертаў, з прыцягненнем да дыскусіі прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, бізнесу і палітыкі для ўмацавання партнёрскіх стасункаў паміж грамадствамі дзвюх краін.

Праграма такая:

  • 13.00-13.50 Прэзентацыя вынікаў маніторынгу «Русский мир» як інфраструктура гібрыднага ўплыву ў Беларусі (снежань 2025 – травень 2026 года)»

Маніторынг фіксуе расейскі ўплыў у Беларусі ў сферы дзяржаўнага партнёрства, адукацыі, гістарычнай памяці, рэлігіі, працы з моладдзю і іншых сферах.

Выступоўцы — Дзмітрый Кухлей (IDSMBEE), Павел Церашковіч (Беларуская асацыяцыя адукацыі і навукі), Марыюш Машкевіч (Універсітэт кардынала Стэфана Вышыньскага)

  • 14.00-15.15 Даклад «Беларусь пасля патэнцыйнага мірнага ўрэгулявання ва Украіне»

Даклад падрыхтаваны групай беларускіх экспертаў і Фондам Конрада-Адэнаўера, бюро па Беларусі.

У дакуменце разглядаюцца тры магчымыя сцэнары развіцця вайны, кожны з якіх можа стварыць якасна розныя ўмовы для Мінска.

Выступоўцы — Арцём Шрайбман (Sense Analytics), Леў Львоўскі (BEROC), Ян Аўсеюшкін (iSANS)

Мадэратар — Каміль Клысінскі (OSW)

  • 15.30-16.45 Прэзентацыя вынікаў даследавання «Грамадская думка Польшчы адносна Беларусі і беларусаў»

Сацыялагічнае апытанне выбаркай 1006 рэспандэнтаў праведзена ў маі 2026 года Інстытутам «Палітычная сфера» у партнёрстве з SW Research (Польшча).

Вынікі дазваляюць зразумець, як палякі ўспрымаюць Беларусь і беларусаў у кантэксце палітыкі, эканомікі, міграцыі, культуры і гісторыі.

Выступоўца — Андрэй Казакевіч (Інстытут «Палітычная сфера»)

Каментатары — Сяргей Любімаў (ЕГУ), Марыюш Кавальскі (Варшаўскі ўніверсітэт)

Мадэратар — Андрэй Ягораў (Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі)

  • 17.00-18.15 Прэзентацыя перакладу кнігі Ганны Энгелькінг «Калгаснікі. Антрапалагічнае даследаванне ідэнтычнасці жыхароў беларускай вёскі на мяжы XX і XXI стагоддзяў»

Кніга грунтуецца на шматгадовых палявых даследаваннях польскіх этнографаў у Заходняй і Усходняй Беларусі і раскрывае, як досвед калектывізацыі, вайны, атэізацыі, працы на зямлі і веры ў Бога сфармаваў ідэнтычнасць беларускіх калгаснікаў.

Выступоўца — Ганна Энгелькінг (Інстытут славістыкі ПАН)

Дыскутанты — Катажына Вашчыньска (Варшаўскі ўніверсітэт) і Аляксандр Смалянчук (Інстытут славістыкі ПАН)

Мадэратар — Аляксей Ластоўскі (Беларускі інстытут публічнай гісторыі)

Пасля завяршэння адбудзецца фуршэт для ўдзельнікаў і гасцей.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Вальжына Морт у Берліне

14.06.2026 (19:00 - 21:00) Haus für Poesie (Knaackstraße 97)

Творчая сустрэча з Аляксандрам Чарнухам у Варшаве

18.06.2026 (19:00 - 21:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ