Гомель. Улад Бубен і Байсан ў “Кватэрніку”

03.11.2013 19:45 - 22:00 Бар "Кватэрнік" (Білецкі спуск, 1) 20000

Беларускія вершы і актуальная беларуская музыка. Блудны сын Гомеля і культавы электроншчык са сталіцы. Зусім хутка у сеціве з’явіцца іх альбом Iamb’n’Bass. Праграму з яго можна эксклюзіўна пачуць да афіцыйнай онлайн-прэзентацыі 3га лістапада у бары «Квартирник». Вітаем у атмасферы шчырай лірыкі і прыемнай музыкі!

Улад Бубен – заснавальнік шэрагу музычных плыняў і ў добрым сэнсе слова “бацька” беларускай электроннай сцэны. Стваральнік ТВ-шоў для Беларускага MTV і шэрагу радыё-праектаў, прысвечаных электроннай музыцы. Працы Бубна выдаваліся на 58 лэйблах па ўсім свеце, жывыя выступы адбыліся ў Нямеччыне, Галандыі, Швецыі, Бельгіі, Польшчы, Расіі, Венгрыі, Аўстрыі і іншых краінах. Вядомы таксама, як альтэрнатыўны івэнт-прадусар, Улад працуе ў шырокім дыяпазоне жанраў – ад дыска і тэхна да брэйк-кору і індастрыэла. http://big-buben-studio.believeband.com, http://www.buben-info.narod.ru, http://www.myspace.com/BigBubenStudio

Байсан (Алесь Плотка) Паэт. Шоумэн і вядоўца. Крыэйтар і каардынатар культурніцкіх праектаў. Лаўрэат прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф”, дыпламант Беларускага ПЭН-Цэнтра; друкуецца ў перыёдыцы. У супрацы з шэрагам беларускіх гуртоў быў заўважаны як выканаўца, (са-)аўтар, перакладчык і стыль-кансультант. Характэрны выхадзец з Гомельскага андэграўнду, сваёй творчасцю прапагандуе ідэю беларусаў генерацыі 2.0 (беларусаў свету). Старонка Facebook, суполка Vkontakte.

Tancy z Bubnam Medication http://soundcloud.com/bajsan/sets/dances-with-buben-medication/

 Tancy z Bubnam B 52 http://soundcloud.com/bajsan/sets/tancy-z-bubnam-b-52/

Падзея ў Вконтакте

 


Вам можа быць цікава

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Майстар-клас "Магія каляднага парфума" ў Мінску

17.12.2025 (18:30 - 19:30) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ