• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Гомель

Гомель. Канцэрт: PASHA GREEN, АГНЯВІТ і ВІКТАР СПРАЎЦАЎ

Пачатак: 27.09 (20:30)
Канец: 27.09 (22:00)
Бар «Кватэрнік»
(Гомель, Білецкі спуск, 1)
Google

27 верасня ў бары «Кватэрнік» выступяць PASHA GREEN, АГНЯВІТ і ВІКТАР СПРАЎЦАЎ. Канцэрт пачнецца ў 20:30.

PASHA GREEN
https://vk.com/pashagreenclub
Гэта рамантыка на грані фолу – аўтар робіць немагчыма выдатным і вельмі атмасферным свет у кожнай сваёй песні. Гэта тонкая прастора пачуццяў, разважанняў, фантазій – Green па-сапраўднаму дзіўны, як выканаўца і аўтар музыкі, якая б’е дакладна ў мэту. На гітары з даданнем некаторай колькасці эфектаў нараджаюцца песні, якія можна не проста слухаць, а ўдыхаць. Аўтар ужо заручыўся падтрымкай слухачоў у роднай Беларусі, а таксама ў Расіі і Украіне. Так таленавіта, аддана і сумленна пра каханне цяпер не спяваюць.

АГНЯВІТ
https://vk.com/ahniavit
Арганічны сінтэз з беларускага паганства, шаманізму, сярэднявечнага алхімічнага сімвалізму, морысанаўскай псіхадэліі і лацінаамерыканскага постмадэрнізму. Дасылкі ў творчасці аўтара шматлікія і не заўсёды адкрываюцца з першага праслухоўвання.

ВІКТАР СПРАЎЦАЎ
https://vk.com/radiotelo
Аўтар і выканаўца песень у жанры акустычнага року. Песні Віктара – дзіўнае спалучэнне гіпнатычных рытмаў і непаўторнага тэмбру голасу.

Песні Віктара – яркая чарга вобразаў, якія змяняюць адзін аднаго, быццам калейдаскоп. Тэксты дакладныя і кожнае слова знаходзіцца на сваім месцы. Асаблівую ўвагу варта звярнуць на цытатнасць, уласцівую творчасці Віктара.

Акрамя сваіх песень у творчасці Спраўцава прысутнічаюць каверы на іншых аўтараў. Звычайна гэта не лічыцца плюсам, але не ў гэтым выпадку. Песні пераспяваныя Віктарам знаходзяць новыя, да гэтага невядомыя адценні.

Падрабязнасці на старонцы сустрэчы “Укантакце”.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип