Горадня. Тры прэзентацыі на адной вечарыне

06.04.2015 18:30 - 20:00 вул. Будзёнага 48 а, пакой 100 Бясплатнае
Тры прэзентацыі на адной вечарыне ў Гародні: творчая сустрэча з аўтарамі і выдаўцамі “Шлюбных і пазашлюбных стасункаў шляхты ВКЛ”, “Гарадзенскага міленіуму” і “Бітвы пад Оршай”.

У найбліжэйшы панядзелак 6 красавіка гарадзенцам будуць прадстаўлены выданні, праца над якімі ішла некалькі апошніх гадоў: манаграфія Наталлі Сліж “Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIІ стст.”, а таксама два тэматычныя выпускі часопіса “ARCHE” – прысвечаны тысячагадовай гісторыі Гародні “Гарадзенскі міленіум” і “Бітва пад Оршай: месца памяці і канфлікт інтэрпрэтацый”.

У сустрэчы возьмуць удзел гісторык Наталля Сліж і выдавец Валер Булгакаў.

Чакаем вас у панядзелак, 6 красавіка, па адрасе: вул. Будзёнага 48 а, пакой 100.

Пачатак а 18.30.

Даведкі праз тэлефон: (29)5507969.

 

arche.by


Вам можа быць цікава

Лекцыі Мікіты Лаўрэцкага пра сучаснае кіно ў Вільні

21.10.2025 (19:00 - 22:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Гарадскі квэст пра філаматаў і філарэтаў у Вільні

25.10.2025 (14:00 - 16:00) Базыльянскія муры (Aušros Vartų g. 7B)

Сяргей Далівеля ў Вільні

25.10.2025 (19:00 - 21:00) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

"Петля Пристрастия" ў Мюнхене

16.11.2025 (19:00 - 23:00) Unter Deck (Oberanger 26,)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ