Гра[м]нічны канцэрт Яўгена Барышнікава

03.02.2014 19:00 - 21:00 Паб-клуб "Графіці" (зав. Калініна 16) 60 000 - 80 000
Гранічны канцэрт Яўгена Барышнікава — аднаго з лепшых беларускіх гітарыстаў і аўтараў песень.
Граніца зімы. Паўночныя ветры, скаваныя рэкі. Самы час выплаўляць і запальваць грамнічныя свечы — правераную зброю ў адвечнай барацьбе марозу і цяпла, святла і цемры, чорнай нянавісці і бясконцай любові, стылай цішыні і жывога звонкага гуку. Стрэчаньне супрацьлегласьцяў у прыродзе і жыцьці — паказанае праз песні.
Выдатнае валоданне акустычнай гітарай, глыбокія тэксты і гранічная шчырасць. Блізка мяжа з вясною.
Квіткі — 60 тыс. загадзя, 80 тыс. у дзень канцэрта.
19:00, 3 лютага, панядзелак пасьля Грамніцаў.
Паб-клуб “Графіці” (зав. Калініна 16)
Даведкі і квіткі: 638-4444 (з любога аператара)
Падзея ў сацсетках:
Інфармацыя пра выканаўцу: http://vk.com/evgen_club

Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Балянка «Брыдучы мост» ў Мінску

11.02.2026 18:00 - 28.02.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Валянцінкавы канцэрт J:МОРС у Варшаве (16+)

14.02.2026 (19:00 - 21:00) тэатр WAM (Zgrupowania AK Kampinos 15)

Канцэрт хору NAVOKAL у Вільні

15.02.2026 (13:15 - 15:00) касцёл св. Барталамея (Užupio g. 17A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ