IDAHOBIT Fest у Варшаве

17.05.2026 15:00 - 19:00 (паведамяць па рэгістрацыі) Бясплатнае
У нядзелю, 17 траўня, у Варшаве адбудзецца «IDAHOBIT Fest: адукацыя, нэтворкінг і квір-вайб» да Дня барацьбы з гамафобіяй, біфобіяй і трансфобіяй.

Вас чакае цёплая і бяспечная сустрэча, дзе будуць новыя знаёмствы, размовы, адукацыя, музыка і проста добры вайб

У праграме:

  • Speed-фрэндынг — хуткія знаёмствы і новыя кантакты ў сяброўскай атмасферы.

  • Адкрытая размова пра квір-бачнасць, падтрымку і жыццё супольнасці ва ўмовах эміграцыі.

  • Квізы і конкурсы — інтэлектуальныя і забаўляльныя гульні з прызамі.

  • DJ-сэт ад квір-дыджэ:ек — музыка, танцы і святочны настрой.

  • Нэтворкінг — прастора для размоваў, адпачынку і новых сувязяў.

  • Грыль, ежа, напоі. Вельмі вітаецца, калі вы прынесяце сваю ежу і пачастункі для супольнага стала.

Бяспека і прыватнасць:

  • Верыфікацыя ўсіх удзельнікаў
  • Фота і відэа — толькі з выразнага дазволу ўдзельнікаў

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Лекцыя «Клімат змяняецца. А мы?» у Лодзі

13.06.2026 (18:00 - 20:00) MAL — Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168)

Першая летняя Vulitsa Ezha ў Мінску

20.06.2026 12:00 - 21.06.2026 22:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2В)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ