Гродна. Падвоеная прэзентацыя-дыскусія “Беларуская культура – прастора выбару?”

13.10.2015 18:30 - 20:00 Галерэя “Крыга” (вул. Савецкая, 3) Бясплатнае

Культурніцкіх, грамадскіх, творчых дзеячоў, ініцыятывы і арганізацыі Гродна запрашаюць 13 кастрычніка ў галерэю “Крыга” на незвычайную дыскусійную сустрэчу, якая дасць магчымасць пазнаёміцца з двума цікавымі праектамі для прафесіяналаў у сферы культуры.

ГА “Цэнтр еўрапейскай трансфармацы” супольна з міжнародным кансорцыюмам “ЕўраБеларусь” (Мінск) запрашаюць на падвоеную прэзентацыю:

1) Прадстаўленне вынікаў “Маніторынгу рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь “Канвенцыі ЮНЕСКА аб культурнай разнастайнасці” – зробленага летась камандай “ЦЕТ” першага сістэмнага аналізу сферы культуры Беларусі, які дае ўяўленне аб культурнай палітыцы краіны ў сучасным еўрапейскім кантэксце.

Акрамя ўласна вынікаў даследвання, эксперты “ЦЕТ” Тацяна Вадалажская, Андрэй Ягораў прапануюць абмеркаванне перспектываў новых падыходаў у культурнай палітыцы Беларусі. Культура як сфера нашага ўплыву: хто і як мусіць фармаваць беларускую культуру сёння? – цэнтральнае пытанне запланавай дыскусіі.

2) Знаёмства з магчымасцямі міжнароднага праекта “CHOICE” (Cultural Heritage: Opportunity for Civic Engagement), які будзе разгортвацца ў Беларусі, Украіне, Арменіі і Малдове ў бліжэйшыя два гады. Беларуская частка праекту, “СHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць”, ставіць мэтамі пераасэнсаванне, ахову і аднаўленне матэрыяльнай і нематэрыльянай культурнай спадчыны Беларусі сіламі грамадзянскай супольнасці. Каардынатары праекта шукаюць недзяржаўныя культурніцкія арганізацыі, ініцыятывы, творцаў і даследчыкаў, якія падзяляюць гэтыя каштоўнасці, а таксама гатовыя актыўна працаваць і на развіццё сваіх прафесійных кампетэнцый.

Абедзве прэзентацыі, самастойныя па змесце, закранаюць пытанні штодзённага выбару, які мы робім як разнастайныя гульцы на культурніцкім полі краіны: што ўваходзіць у сферу нашага уплыву на ўласную культуру і якія з магчымасцяў мы выкарыстоўваем? Да абмеркавання запрашаюцца ўсе, хто сапраўды шукае адказы.

Даведка

ГА “ЦЕТ (“Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі”) – незалежны беларускі аналітычны цэнтр (think tank), заснаваны ў 2010 годзе ў Мінску. Уваходзіць у структуру міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь”

МКЕўраБеларусь – аб’яднанне беларускіх і еўрапейскіх недзяржаўных арганізацый, дзейнасць якіх факусуецца на агульных задачах: умацаваннё і развіцця сферы публічнай палітыкі (public policy) у Беларусі з актыўным удзелам грамадзянскай супольнасці; арганізацыйнае развіццё прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, іх актыўны і ўсвядомленае удзел у працэсах дэсаветызацыі, беларусізацыі і еўрапеізацыі.

Твой стыль

 


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па вырабе Велікоднага вяночка ў Гомелі (12+)

04.04.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

«Relikt» у Варшаве

04.04.2026 (20:00 - 22:00) VooDoo Club (Al. Prymasa Tysiąclecia 48A)

Спектакль «Не магу маўчаць» у Вільні

05.04.2026 (19:00 - 21:00) Mroj-hall teatras (Gedimino pr. 28 (4 паверх))

«Irdorath» у Берліне

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Maschinenhaus in der Kulturbrauerei (Knaackstraße 97 / U2 Eberswalder Straße)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ