Выстава «Сямейная гісторыя. Фотаздымкі з калекцыі Савы Сіўко» ў Мінску

13.10.2025 - 02.11.2025 09:00 - 18:00 Нацыянальны гістарычны музей (вул. Маркса, 12) Бясплатнае

Надоечы ў Нацыянальным гістарычным музеі пачала працу выстава «Сямейная гісторыя. Фотаздымкі з калекцыі Савы Сіўко».



На выставе прадстаўлены фотаздымкі самых характэрных момантаў штодзённага жыцця беларускага мястэчка, унікальнай і надзвычай цікавай з’явы нашага мінулага, якое арганічна спалучае ў сабе рысы вясковага і гарадскога жыцця. 

Наведвальнікі змогуць пабачыць кранальныя сямейныя гісторыі: сямейныя партрэты, вяселлі, фотаздымкі немаўлят і выпускнікоў школ. 

Сава Сіўко, нягледзячы на ўсе жыццёвыя цяжкасці і выпрабаванні, бачыў прыгажосць і гармонію ў простых імгненнях штодзённага жыцця і сваім майстэрскім рамяством рабіў яе яшчэ прыгажэйшай.

Працуе выстава да 2 лістапада.


Вам можа быць цікава

Выстава Ташы Кацубы «0 / KATSUBA» ў Беластоку

10.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Galeria im. Sleńdzińskich (Legionowa 2)

Выстава "Брэстчына этнаграфічная" ў Брэсце

14.11.2025 16:00 - 21.12.2025 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ