Гродна. Велапрабег з нагоды Дня без аўтамабіля

20.09.2015 11:30 - 17:00 Савецкая плошча Бясплатнае

Прабег, на якім чакаецца каля 500 раварыстаў, пройдзе ў Гродне 20 верасня.

Традыцыйна ўдзельнікі стартуюць з Савецкай плошчы. Удзельнікі збяруцца на месцы старту ў 11.30-12.00, каб пачаць рух па маршруце: пл. Савецкая, – вул. Маркса – пр-т Касманаўтаў – Румлёўскі мост – пр-т Купалы – вул. Сав.пагранічнікаў – вул. Паповіча – вул. Вясенняя – БЛК – вул. Горкага – пл. Савецкая.

Арганізатары велапрабегу нагадваюць важныя правілы руху ў групе веласіпедыстаў:

1. Захоўвай дыстанцыю! Асабліва да раварыста, які едзе перад табой. Заўсёды сачы за становішчам наперадзе сябе.

2. Рухайся прамалінейна! Не віляў у бакі і не перамяшчайся ўнутры калоны. Калі хочаш ехаць побач з кімсьці (сяброўкай, мамай і г.д.) станавіся побач з гэтым чалавекам яшчэ на старце.

3. Рухайся там, дзе ўсё! Калі акцыя праходзіць па праезнай частцы – не выскоквай на тратуар, калі калона рухаецца па тратуары – табе няма чаго рабіць на праезнай частцы.

4. Не размаўляй па тэлефоне! Гэта адцягвае тваю ўвагу, а рэзкае тармажэнне адной рукой прыводзіць да падзення.

5. Не куры! Хапае і без цябе выхлапаў.

6. Уключы святло! Пры руху ў цёмны час сутак веласіпедыст павінен быць пазначаны белым ліхтаром спераду і чырвоным ззаду.

7. Тармазі і паварочвай плаўна, папярэджваючы астатніх адмысловымі жэстамі:

– Для ўказання павароту завядзі руку, адпаведную кірунку павароту, гарызантальна ў бок; – Перад тым як знізіць хуткасць, падымі руку вертыкальна ўверх;

– Калі бачыш перад сабой на дарозе перашкоду (адкрыты люк, выбоіна), аб’язджаючы, абавязкова пакажы на яе рукой;

– Жэсты можна дубляваць голасам, гучна прамаўляючы “Стоп!”, “Увага!”, “Асцярожна!” і г.д .;

– Заўсёды сачы за жэстамі астатніх, асабліва тых, хто рухаецца наперадзе.

8. Панты пакінь дома! Скачкі, язда на заднім коле, дрыфт і іншыя выкрутасы тут не дарэчныя і небяспечныя для людзей вакол цябе.

9. Ніякага алкаголю! Да і падчас акцый не варта ужываць алкаголь. Пасля – гэта ўжо асабістая справа кожнага.

Парушаючы гэтыя правілы, раварыст ставіць пад пагрозу сваю бяспеку і бяспеку людзей побач.

Фота Вольгі Корсун
Твой стыль

 


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па вырабе лялькі Купавкі ў Гомелі

05.07.2025 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Купалле ў Азярцы

05.07.2025 (19:00 - 22:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Начны забег па беларускім скансэне ў Азярцы

05.07.2025 21:00 - 06.07.2025 02:00 музей народнай архітэктуры і побыту (Мінскі раён)

Купалле пад Мінскам

06.07.2025 (18:00 - 22:00) загарадны клуб «Фестывальны» (Ракаўскі с/с)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ