Майстар-клас па купальскіх спевах у Мінску

18.06.2026 18:00 - 20:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 15 BYN
18 чэрвеня, у чацвер, у музеі Якуба Коласа ладзяць майстар-клас па купальскіх спевах.

Кожны ўдзельнік майстар-класа знойдзе свой голас у народнай манеры і натхніцца традыцыйным спеўным мастацтвам сваёй зямлі.

Вас чакаюць дыхальныя і вакальныя практыкаванні, а потым разам развучаць і заспяваюць традыцыйныя купальскія песні.

Далучыцца можа кожны: занятак разлічаны на любы ўзрост і спеўны досвед!

Майстар-клас будзе весці спявачка традыцыйнага стылю Вольга Асташэўская, вакалістка гурта «Sol» і цымбалістка гурта «Анягож».

Удзел — 15 рублёў. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Рыцарскі фэст у Крэўскім замку

13.06.2026 (16:00 - 20:00) Крэўскі замак

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ