Гродна. Выстава Франсуазы Юг’е “Камуналка”

03.11.2015 - 07.11.2015 17:00 - 10:00 Гродзенская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38) Бясплатнае

Месяц фатаграфіі ў Мінску ў гэтым годзе пашыраецца і завітвае ў Гродна. Выстава французскага фатографа паказвае камунальныя кватэры Санкт-Пецярбурга.

Месца: Гродзенская выставачная зала, вул. Ажэшкі, 38

Час: вернісаж – 3 лістапада, 17.00, выстава будзе працаваць да 30.11, 10.00-19.00, акрамя панядзелку

Цана білета: Поўны білет ― 20 000, студэнты ― 15 000, школьнікі ― 10 000.

Уваход на вернісаж бясплатны

Гэты праект бярэ свой пачатак у 1991 годзе. У сувязі з сваёй працай у Сібіры я прыехала ў Санкт-Пецярбург, каб сустрэцца з этнолагамі. Я спынялася ў сваіх расійскіх сяброў, і некаторыя з іх жылі ў камунальных кватэрах. У 2001 годзе я захацела вярнуцца і распачаць гэты праект. Я вырашыла пажыць у адной з такіх кватэр, каб стаць бліжэй да яе насельнікаў, і зняла пакой. Аж да 2007 года кожныя два месяцы я вярталася ў камуналку.

Першыя дні ў камунальных кватэрах Санкт-Пецярбурга цалкам мяне збянтэжылі, і я зразумела, што каб дабрацца да сутнасці гэтага дзіўнага, закрытага асяроддзя, стаць для яго сваёй, мне спатрэбіцца пабываць там некалькі разоў.

На працягу некалькіх гадоў я фатаграфавала камунальную кватэру і паўсядзённае жыццё яе жыхароў — асабліва Наташы, дзякуючы якой вызначыўся рытм маіх наведванняў. Ускосна, і без майго ўсведамлення гэтага, яна стала галоўным звяном у маім апавяданні і ў маім жаданні быць і заставацца там. Яна ўяўляе сабой квінтэсенцыю гэтых камунальных светаў і магнетызму горада, якія непакоілі мяне столькі гадоў. Колькі разоў я была проста загіпнатызаваная гэтымі трывожнымі вобразамі святла і ценю?

Хто размаўляў са мной пра прывіды? Хто казаў мне, што ноччу ў Санкт-Пецярбургу вы можаце бачыць нябачнае і марыць пра невымоўнае?

Твой стыль

 


Вам можа быць цікава

Выстава выцінанак Кацярыны Масэ ў Мінску

21.11.2025 18:30 - 29.01.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Аксаны Еўдакіменка "Каляровыя гісторыі" ў Магілёве

19.12.2025 16:30 - 18.01.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Канцэрт "Калядная Сірэна" ў Варшаве

04.01.2026 (19:00 - 21:00) Кавярня "Kryzys" (ul. Wilcza 30)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ