Гуканьне вясны ў Вязынцы

21.03.2015 13:00 - 19:00 Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы (Філіял у Вязынцы) Бясплатнае

РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” і Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы зноў запрашаюць пагукаць вясну разам!

У праграме гукальныя песьні, веснавыя карагоды, гульні і забавы для моладзі і дзяцей, традыцыйная музыка і танцы, кірмаш.

Вясну гэтым разам будуць гукаць сьпеўныя гурты “Горынь”, “Рутвіца”, “Мярэжа”, “Варган”, “Княжыч”, “Dainavа”, “Гасьцінец”, “Калыханка”, музыкі Дзяніс Сухі, Стась Чавус, Яўген Барышнікаў, Дар’я Зуева, Вінцэнт Янчы, Сяргей Чубрык, Аляксей Лесавік, Дар’я Грашчанкова, Раман Яраш, клуб традыцыйнага танца “SITA”, а таксама грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Як і заўжды на нашых сьвятах, мы просім усіх быць не гледачамі, а ўдзельнікамі, бо толькі так можна сапраўды адчуць і зразумець традыцыю. Менавіта гэта стварае асаблівую атмасферу і настрой.

Таксама вітаюцца традыцыйныя строі, птушкі і стужкі на дрэвы. І абавязкова прыхапіце з сабой добры настрой :)

На сьвяце будзе працаваць кухня, дзе можна будзе набыць блінцоў, гарбату, квас і іншае смакоцьце.

Як даехаць: электрычка з Менску (ст. Мінск-Пасажырскі) едзе ў 11.40, прыбывае ў Вязынку ў 12.31. Назад з Вязынкі можна ехаць у 17.35.
http://www.rw.by/schedule/suburban/?from_exp=0&fr..

Для ўваходу на тэрыторыю музея трэба будзе набыць квіток: дзеткам – 7.500, студэнтам – 10.500, дарослым – 15.000.

vk.com/viasna2015


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава Аляксандра Шапо «Партрэт сучасніка» ў Мінску

23.07.2026 16:00 - 15.08.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ