Гурт Re1ikt выступіць у Заслаўі

22.12.2012 18:00 - 21:00 Музей-запаведнік “Заслаўе” (вул. Рыначная, 4) Бясплатнае

22 снежня мінскі  гурт Re1ikt выступіць з акустычнай праграмай у Заслаўі.

Месца: Музей-запаведнік “Заслаўе”  (вул. Рыначная, 4).

Пачатак у 18:00.

Уваход: 5000.

Канцэрт адбудзецца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Re1ikt у сваёй музыцы спалучаюць такія накірункі, як progressive rock, post rock, art rock и alternative rock. Гурт мае ўнікальнае гучанне, пры гэтым падчас запісу і выступаў выкарыстоўваецца толькі стандартны склад «жывых» інструментаў (2 гітары, бас, барабаны) і вакал.

За час існавання каманда паспела паўдзельнічаць у фестывалях у Польшы, Літве, Украіне і Беларусі. Сярод іх Halfway Festival,  Jesien Bardow, Tautu Muge, а таксама «Камяніца», «Дах», Heavy Mass Medium і інш.

На рахунку Re1ikt 3 студыйныя альбомы. «Рэкі прабілі лёд» («Вігма», 2011) і «Клиника» (Go Records, 2009) былі афіцыйна выдадзены на лэйблах.

Таксама Re1ikt знялі 4 відэакліпы, выпусцілі 2 live-DVD («Акустическая Терапия», «Крыгаход»), акустычныя складанкі («Vytoki», «Home Songs»).


Вам можа быць цікава

Гуканне вясны ў Кракаве

21.03.2026 (12:00 - 14:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Канцэрт «Жавароначкі, прыляціце» ў Мінску

24.03.2026 (18:00 - 20:30) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Лекцыя «Традыцыйнае адзенне Салігорскага раёну» ў Мінску

28.03.2026 (15:00 - 17:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Iva Sativa ў Батумі

28.03.2026 (21:00 - 23:00) Circus Arena (23 Nikoloz Baratashvili Street)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ