• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

“Генерацыя нуль”. Прэзентацыя новага pARTisan

Пачатак: 25.08 (19:00)
Канец: 25.08 (22:00)
Studio67
(Мінск, Studio67 (Партызанскі пр., 2)
Google

25 жніўня ў прасторы Studio67 (Партызанскі пр., 2) у 19.00 адбудзецца прэзентацыя новага нумара pARTisan, прысвечанага маладым мастакам і мастачкам, чыя творчасць выбухнула ў апошняе дзесяцігоддзе.

«Можна з упэўненасьцю сказаць, што ў Менску пачынае зьяўляцца аўдыторыя, і мастак становіцца публічнай фігурай, аб’ектам увагі ня толькі замоўцаў або прафэсіяналаў, але й максымальна шырокага й адначасова хоць бы мінімальна падрыхтаванага гледача». Наталля Гарачая

Героямі і тэмамі гэтага нумара сталі:

Алеся Жыткевіч, Андрэй Лазуткін, Аляксей Навумчык, Антон Сарокін, Юля Цімафеева; а таксама Анро, BAZINATO, Уладзімір Грамовіч, Аляксей Талстоў, Яўген Шадко, Аліна Швядкова, Юра Шуст і ўдзельнікі праекта BY NOW — Аляксандр Веледзімовіч, Сяргей Гудзілін, Яўген Канаплёў-Лейдзік, Міхаіл Лешчанка, Андрэй Лянкевіч, Аляксандра Салдатава, Вольга Сасноўская, Максім Шумілін. Асобныя артыкулы прысвечаны выставам «XXY» і «Больш за яго».

Аўтары нумара: Вольга Бубіч, Адам Глобус, дэбютавалі: Аляксей Барысёнак і Вольга Сасноўская, Антон Барысенка, Наталля Гарачая, Марына Рахлей, Дар’я Трайдэн, Марыя Яшчанка.

І мы радыя прэзентаваць упершыню на беларуская мове артыкул Барыса Гройса «Палітыка інсталяцыі»!

«У дадзены момант я — нулявы ўзровень беларускай ідэнтычнасьці».

Аляксандр Веледзімовіч, беларускі фатограф, адзін з фіналістаў праекта «BY NOW»

Акрамя знаёмства з аўтарамі і героямі нумара, мультымедыйнай прэзентацыі праектаў Антона Сарокіна і Аляксея Навумчыка і паэтычнага выступу Юлі Цімафеевай, падчас прэзентацыі адбудзецца невялікая дыскусія, прысвечаная адметнасці мастацтва новай хвалі.

–           Чым адметнае новае мастацтва? Якія тэмы і медыя абіраюць маладыя творцы?

–           Ці магчыма казаць пра пераемнасць альбо гэта генерацыя, якая гадавалася ў «татальным нулі»?

Гасцямі дыскусіі выступяць: крытык і куратарка Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» Аксана Жгіроўская, мастак Міхаіл Гулін, філосаф, кіраўніца канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» (ECLAB) Вольга Шпарага.

На вокладцы альманаха: Жанна Гладко. З праекта «Inciting Force».

Выказваем падзяку прасторы Studio67 за дапамогу ў арганізацыі імпрэзы.

Уваход вольны!


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип