“І кожны міг сябе я пазнаю часцінкай злітаю вялікага сусвету…”

28.09.2016 16:00 - 17:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Бясплатнае

28 верасня а 16:00 гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца літаратурна-музычны вечар да Міжнароднага дня перакладчыка “І кожны міг сябе я пазнаю часцінкай злітаю вялікага сусвету…”.

Якуб Колас – адзін з першых народных паэтаў Беларусі, класік нацыянальнай літаратуры, педагог, вучоны, публіцыст і перакладчык. Творчасць народнага паэта складае цэлую эпоху ў гісторыі беларускай літаратуры. Яго па праву лічаць заснавальнікам нацыянальнай прозы, яго пяру належаць і паэтычныя шэдэўры – паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, у разрад нацыянальнай класікі ўвайшлі вершы Якуба Коласа.

З творчасцю беларускага класіка знаёмы жыхары многіх краін свету. Яго творы перакладзены больш чым на 40 замежных моў, у тым ліку на найбольш распаўсюджаныя — англійскую, нямецкую, французскую, іспанскую, кітайскую. Творчасць пісьменніка і яго ролю ў літаратуры разглядалі у сваіх працах славісты Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Германіі, Італіі. Паэтэса і перакладчык з Вялікабрытаніі Вера Рыч вельмі высока ацэньвала паэму Якуба Коласа “Новая зямля”. Яна параўноўвала гэты твор са старажытнарымскімі трагедыямі, з драмамі і трагедыямі Уільяма Шэкспіра. “Без такіх твораў, як “Новая зямля”, ─ лічыла паэтэса, ─ сусветная літаратура была б значна бяднейшая”. Асобае месца сярод перакладаў твораў знакамітага пісьменніка займаюць выданні на славянскіх мовах — рускай, польскай, украінскай, чэшскай, балгарскай.

Народны паэт таксама далучаўся да мастацкага перакладу. У розныя часы Якубам Коласам былі перакладзены “Палтава” А. Пушкіна, некаторыя творы М. Лермантава, Т. Шаўчэнкі, П. Тычыны.

З нагоды Міжнароднага дня перакладчыка з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа падрыхтавана выстаўка, на якой будуць прадстаўлены пераклады твораў класіка, рэдкія рукапісы і фотаздымкі.

У мерапрыемстве прымуць удзел вядомыя паэты, беларускія перакладчыкі, а таксама музыканты, акцёры, якія выканаюць творы пісьменніка ў перакладах на замежныя мовы.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by


Вам можа быць цікава

Выстава "Брэстчына этнаграфічная" ў Брэсце

14.11.2025 16:00 - 21.12.2025 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Выстава "VOYAGE Дзяніса Барсукова" ў Мінску

11.12.2025 18:00 - 11.01.2026 20:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Майстар-класы па пляценні саламяных павукоў у Беластоку

20.12.2025 18:00 - 21.12.2025 16:00 Сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Калядныя NAVIBAND у Варшаве

29.12.2025 (20:00 - 21:00) Kościół św. Aleksandra (plac Trzech Krzyży)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ