І яшчэ трошку Ночы музеяў на сядзібе Коласа ў Мінску 
                        
                                                                                    
                                                                                                                                                                                                                                                            18.05.2024 - 19.05.2024
                            13:00 - 01:00
                            
                                                                                                                        
                                                        музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)
                            па запыце 
                        
                                                
	
	
	У суботу, 18 траўня, музей Якуба Коласа кліча, вы памятаеце, на Ноч музеяў. 
	
	
	
	
	
	
	
	
	
	
	Дата: 18 траўня 
	
	
	Час: з 13.00 да 01.00 
	
	
	
	Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск 
	
	
	
	
	
	
	
	Вось якія яшчэ івэнты вас чакаюць: 
	
	14.00 — 15.00 — майстар-клас па вырабе лялькі «Матылёк». 
	
	14.00 — 15.00 — чаяванне-экскурсія па Доме-музеі ад унучкі Якуба Коласа Марыі Міцкевіч (колькасць месцаў абмежавана!). 
	
	Падчас экскурсіі можна будзе даведацца аб традыцыях дома Коласа, падрабязнасці аб некаторых прадметах інтэр’ера, якія зараз з’яўляюцца музейнымі прадметамі. 
	
	Кошт — 15 рублёў. 
	
	15.00 — 16.00 — майстар-клас па традыцыйных беларускіх танцах ад фальклорнага ансамбля «Млынок». Гульні і спевы. 
	
	15.00 — 16.00 — майстар-клас па вырабе лялькі «Паўночная берагіня». 
	
	16.00 — 17.00 — майстар клас па вырабе васковай свечкі.
	Кошт — 10 рублёў. 
	
	17.00 — 18.30 — танцы пад народныя інструменты ад музыкі і этнографа Алеся Лася. 
	
	17.00 — куратарская экскурсія па выставе «Шаржы на класікаў». 
	
	17.00 — 18.00 — майстар-клас па роспісе шопераў.
	Кошт — 20 рублёў. 
	
	18.00 — «Чароўны свет лялькі» сустрэча з майстрыняй Ірынай Сазановіч 
	
	18.30 — 19.30 — фолк-гурт «Гуда». 
	
	19.00 — 20.00 — спектакль «Пушкін і грошы» ад студыі «Бусы» (на рускай мове). 
	
	У п’есе гаворка ідзе пра тое, колькі каштаваў у пушкінскі час келіх віна, прыгонны хлопчык, адзін радок «Яўгена Анегіна», арэнда кватэры, сукенка нявесты, дуэльныя пісталеты, вячэра ў прыдарожнай карчме
	
	 І ці хапіла б на ўсё гэта яго заробку ў пяць тысяч рублёў за год? 
	
	Працягласць 1 гадзіна. 
	
	Квіток — 10 рублёў (колькасць месцаў абмежавана!) 
	
	21.00 — 22.30 — «Грамадзянін Месяца» монаспектакль Аляксея Кулакова. 
	
	Галоўную ролю ў ім адыгрывае самота. Там палёт у космас — абсалютная рэальнасць, а існаванне ў свеце людзей — выдумка. Дзе шчырасць — галоўная зброя, а адчуванне жыцця кожнай клеткай — найвышэйшая мэта. 
	
	Квіток — 15 рублёў.(колькасць месцаў абмежавана!)
	
	 20.00 — 20.30 — барабаннае кола, майстар-клас па гульні на афрыканскіх барабанах.
	
	 20.30 — 21.30 — жывая музыка, папулярныя песні ў аранжыроўцы ў стылі 30-40-х і чароўная атмасфера ад «TriaMur band». 
	
	15.00 — 21.00 — выстава-прэзентацыя Opel Olympia, аналага першага пасляваеннага аўтамабіля Якуба Коласа. 
	
	23.00 — 00.00 — начная квэст-экскурсія па музеі (усяго толькі 40 месцаў!). 
	
	Кошт — 15 рублёў. 
	
	
	
	Запісвайцеся на івэнты па нумары 8 017 270 17 02.