Ігар Кулікоў у Лондане

11.04.2026 14:00 - 16:00 Скарынаўская бібліятэка (37 Holden Road) Бясплатнае
У наступную суботу, 11 красавіка, у Скарынаўскай бібліятэцы адбудзецца творчая сустрэча з паэтам і перакладчыкам «Валадара пярсцёнкаў» Ігарам Куліковым.
Пагавораць пра творы Дж. Р. Р. Толкіна ў беларускім перакладзе.
  • Чаму «Валадар», а не «Ўладар»?
  • Што такое «найсмакуе» і «збраяруч»?
  • Чым пераклад рамана мог бы спадабацца Максіму Гарэцкаму?
  • Што такое алітэрацыйная паэзія і які верш Толкіна амаль усе перакладчыкі спрашчаюць?
Пра ўсё вы даведаецеся!

А на заканчэнне вас чакае паэтычны дыялог Ігара Кулікова і Ганны Комар, дзе спадар Ігар прадставіць сваю новую кнігу вершаў, якая мае неўзабаве выйсці ў Варшаве.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Спектакль «Блукаючыя агні» ў Вільні

17.05.2026 (17:00 - 20:00) «Vileišio18N» (2-гі паверх) (P. Vileišio g. 18N)

Лекцыя «Беларусы ў Войску Польскім у верасні 1939 года» ў Лодзі

18.05.2026 (17:00 - 19:00) Łódzkie Centrum Pozarządowe (kpt. Stefana Pogonowskiego 34)

Імпрэза «Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020» у Познані

19.05.2026 (17:00 - 20:00) Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu (Sala Lubrańskiego, Collegium Minus) (ulica Henryka Wieniawskiego 1)

Літаратурны вечар Аляксандра Лукашука ў Вільні

21.05.2026 (19:00 - 21:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ