ІІ Фэстываль Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ

09.06.2023 - 25.06.2023 17:00 - 10:00 ------------ Бясплатнае

Праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ


Дата: 9,чэрвеня 2023 г.
Час: 17:00 (час мясцовы)
Месца: Дубічы Царкоўныя (вул. Główna, 67)

Ужо традыцыйна фэстывальныя мерапрыемствы пачынаем у Дубічах Царкоўных!

9 чэрвеня 2023 г. (пятніца) а 17:00 сустракаемся на пляцоўцы ля будынку GOKSiR у Дубічах (вул. Główna, 67).

Будзем сьпяваць і танчыць разам з:

— Сьпеўны гурт з Дубіч Царкоўных;
— «Малінкі»;
— «Каляжанкі» (Беларусь);
— Капэля «Колісьнія» (Беларусь).

Чакае нас таксама:

— «Сьпеўны сход» з Сержуком Доўгушавым,
— майстар-клясы традыцыйнага падляскага ручніка з Алінай Дэмбоўскай,
— кірмаш мясцовых Колаў Вясковых Гаспадынь.

Дата: 10 чэрвеня 2023 г.
Час: 17:00 (час мясцовы)
Месца: Саколі (Sokole, 59)

10 чэрвеня 2023 г. (субота) раскручваемся разам з Фэстывалем Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ і бавім час разам у Саколі!

А 17:00 сустракаемся на пляцоўцы CPL у Саколі (Sokole, 59).

На супольную забаву запрашаюць:

— «Чырвоныя Шпількі»;
— «Наўзаем»;
— «Каляжанкі» (Беларусь);
— Капэля «Колісьнія» (Беларусь).
Запрашаем таксама на:
— «Сьпеўны сход» з Сержуком Доўгушавым,
— майстар-клясы традыцыйнага падляскага ручніка з Алінай Дэмбоўскай,
— кірмаш мясцовых Колаў Вясковых Гаспадынь.

Дата: 18 чэрвеня 2023 г.
Час: 17:00 (час мясцовы)
Месца: Цясна, ля Вясковай святліцы

18 чэрвеня 2023 г. (нядзеля) Фэстываль Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ запрашае на супольную бяседу са сьпевам і танцамі ў Цяснэ!

А 17:00 сустракаемся ля Вясковай святліцы ў Цясным.

На супольнай бяседзе зайграюць і засьпяваюць:

— «Журавінкі»;
— «Жэмэрва»;
— «Беларускі цуд» (Літва);
— Капэля «Колісьнія» (Беларусь).
Таксама нас чакае:
— «Сьпеўны сход», які правядзе Сяржук Доўгушаў,
— майстар-клясы традыцыйнага падляскага ручніка з Алінай Дэмбоўскай.

Дата: 24 чэрвеня 2023 г.
Час: 16:00 (час мясцовы)
Месца: Бандары, пляж

24 чэрвеня 2023 г. (субота) супольна будзем сьвяткаваць Купальле!

Нас чакае вогнішча, вянкі, радасьць, лета ды фінал Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ на пляжы ў Бандарох!

Ужо з 16:00 нас чакаюць майстар-клясы:

— купальскія зёлкі з Агнешкай Прымакай;
— традыцыйныя крайкі зь Ірынай Мазюк;
— падляскі абрадны ручнік з Алінай Дэмбоўскай;
— выцінанка з Натальляй Сухой;
— традыцыйныя інструмэнты (дуда, ліра ды іншыя);
— майстар-клясы беларускіх традыцыйных танцаў;
— супольна запляцём вянкі і развучым купальскія песьні.

А на Кірмашы Творцаў купіце файныя традыцыйныя рамесніцкія вырабы ды паласуецеся прысмакамі ад мясцовых гаспадынь да традыцыйнага купальскага «крупніка» — пітнога мёду з дадаткамі спэцыяў, атуленага крыштальным і моцным дарам пушчы.

Наеўшыся, прыбраўшыся і падмацаваўшыся пушчанскім напоем рушым у супольныя танцы і сьпевы!

У Вялікім Фінале прымуць удзел:

— Сьпеўны гурт з Дубіч Царкоўных
— «Чырвоныя Шпількі»
— Амэлія Пятрочук
— ZHRAJA
— Капэля Алены Мялешкі (Беларусь)
— Сьпеўны гурт з Дабрывады
— «Беларускі цуд» (Літва)
— Капэля «Колісьнія» (Беларусь)
— Miareža (Беларусь)
— Hajda Banda / Гайда банда

Апрача танцаў і сьпеваў нас чакаюць традыцыйны купальскі карагод і сьпевы ля вогнішча!

Можна таксама ўзяць з сабою намёты і заначаваць на мясцовым кэмпінгу. Падрабязьней на сайце tutaka.org, профілях у сацыяльных сетках Фонду ды падзеі на Facebook.

Граем з SONCAHRAJEM разам!

На ўсе мерапрыемствы бярыце з сабою кошыкі для супольнай бяседы!

Уваход на фэстываль вольны!


Вам можа быць цікава

Папа Бо ў Варшаве

05.07.2025 (14:00 - 16:00) Inclusive Barista Social Cafe (Stefana Okrzei 8 (local U3),)

Купалле пад Мінскам

06.07.2025 (18:00 - 22:00) загарадны клуб «Фестывальны» (Ракаўскі с/с)

Андрусь Такінданг у Берліне

10.07.2025 (19:00 - 21:00) kvartira62 (Lübbener Str. 18)

Купалле ў Свяцку

12.07.2025 (18:00 - 21:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ