III купальскі фэст “Свята Сонца”

16.04.2018 10:00 - 18:00 Музей "Дудуткі" (Мінская вобласць, Пухавічскі раён) Бясплатнае

Трэці міжнародны фолк фестываль «Свята Сонца» ў 2018 годзе традыцыйна будзе прысвечаны святу КУПАЛЛЕ!

Фармат фестывалю аб’ядноўвае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у рамках агульнай канцэпцыі:

FireShow-фестываль, Open-air канцэрт на 2 сцэнічных пляцоўках, будуць працаваць этна пляцоўкі, рынак майстроў, інтэрактыўныя пляцоўкі, на працягу ўсяго фестывалю будуць праходзіць абрадавыя і забаўляльныя блокі.

Максімум увагі, як і раней, будзе надавацца ўзнаўленню традыцый і абрадаў нацыянальнай беларускай культуры і свята Купалле ў прыватнасці. Аднак, на фестывалі ў 2018 годзе, асаблівая ўвага будзе ўдзелена таксама і традыцыям, звязаным са святкаваннем дня летняга сонцастаяння і ў другіх народаў: Літвы, Фінляндыі, Вялікабрытаніі. Таксама, як і летась, вялікая ўвага будзе ўдзелена аднаму з галоўных сімвалаў свята – АГНЮ.

Пасля завяршэння асноўнай праграмы а 1.30 фестываль перамесціцца  на бераг ракі Пціч, дзе традыцыйна запалаюць самыя вялікія ў Беларусі купальскія вогнішчы, плынь ракі панясе купальскія вянкі, зноў будзе гучаць старажытня музыка, а ўсе жадаючыя змогуць скочыць праз ачышчальны купальсі агонь.

Асноўная ідэя, якая аб’ядноўвае ўсе фестывальныя блокі – старажытнае свята Купалле, прыўрочанае да дня летняга сонцастаяння, часу, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворныя сілы зямлі. У абрадах гэтага свята цесна перапляліся старажытныя язычніцкія і больш познія хрысціянскія традыцыі
Спіс асноўных мерапрыемстваў і пляцовак open-air фестывалю «Свята Сонца 2017». 

  • ФЕСТЫВАЛЬ АГНЮ – адно з самых відовішчных мерапрыемстваў купальскага фэсту «Свята Сонца 2018». У час якога сваё майстэрства прадэманструюць больш за 20 каманд, якія выступаюць у жанры «вогненнае шоу».
  • Канцэртная пляцоўка, OPEN AIR канцэрт. Выступленне каманд folk/folk-rock/pagan і сумежных кірункаў.
  • Горад майстроў – рамесніцкія майстэрні: кузні (майстар-класы, паходная кузня), ганчарная майстэрня, майстэрні музычных інструментаў, апрацоўкі каменя, збройная майстэрня, саломапляценне, абрадавая лялька, ткацтва, гарбарная майстэрня, ювелірная, манетны двор і г.д.
  • Купальскі кірмаш: вырабы традыцыйных рамесніцкіх майстэрняў: каваныя вырабы і сярэдневяковыя ўпрыгожванні, посуд і ганчарныя вырабы, льняныя вырабы, традыцыйнае адзенне, сувеніры, рэквізіт для вогненнага шоу і г.д.
  • Этна-пляцоўка: узнаўленне традыцыйных абрадаў святкавання Купалля, гадання, варажба, пляценне і пусканне вянкоў па вадзе, купальскія вогнішчы і г.д.
  • Карчма: стравы традыцыйнай беларускай кухні, кулінарныя майстар-класы.
  • Паласа перашкод у рамках купальскага квэсту «Папараць Кветка».
  • «Вясковая пляцоўка» – выступленне танцавальных и музычных калектываў, вулічных тэатраў, факіраў, перфомансы на купальскую тэму, майстар-класы па традыцыйных танцах і г.д.
  • Інтэрактыўныя пляцоўкі – больш за 20 лакацый і атракцыёнаў: лучны і арбалетны цір, сярэдневяковыя і народныя гульні, «гульні вікінгаў», шатландская пляцоўка «гульні горцаў», дзіцячая пляцоўка, пляцоўка «Героі: Батлгеймінг», настольныя гульні, скаладром, «archery battle», вяровачны гарадок і іншыя.
  • Для ўдзельнікаў «Фестывалю агню» пройдуць майстар-класы, навучальныя семінары. 

Асноўны блок фестывалю «Свята Сонца» – FireShow-фестываль.    

У межах фестывалю агню выступяць больш за 20 калектываў, якія працуюць у жанры «вогненнае шоу»!

У праграме:

  • Шоу лепшых вогненных тэатраў
  • Выступленне сольных артыстаў у жанры вогненнага і піратэхнічнага шоу
  • Выступленні каскадзёраў, акрабатаў і пластычных тэатраў
  • Вогненныя і светлавыя эфекты, піратэхніка і неонавае шоу

OPENAIR Канцэрт фестывалю «СВЯТА СОНЦА». 

Асноўныя ўдзельнікі канцэртнай праграмы ў 2018:

VOLSKI 
IRDORATH
PAWA
FRAM
ReL1kt
ТРОЛЛЬ ГНЁТ ЕЛЬ
ЯВАРЫНА
КАЦЯРЫНА ВАДАНОСАВА i Fantasy Orchestra

Палаткавы лагер для гасцей фестывалю.

З 15 па 17 чэрвеня 2018 на тэрыторыі фестывалю будзе дзейнічаць палаткавы лагер для гасцей і ўдзельнікаў фестывалю. Можна будзе размясціцца ў палатках арганізатараў ці ўстанавіць уласную на тэрыторыі лагера.

Палаткавы лагер будзе абарудаваны ўсім неабходным: біятуалеты, вада, вываз смецця, пракат мангалаў, дроў і г.д. Непадалёку ад палаткавага лагера будзе працаваць фудкорт. За 15 метраў ад палаткавага лагера – паркоўка.

Дастаўка на фестываль.

Для зручнасці гледачоў будуць арганізаваны дадатковыя аўтобусныя рейсы па маршруце Мінск-Дудуткі-Мінск і бясплатны трансфер па маршруце  Рудзенск-Дудуткі-Рудзенск.

Пасля заканчэння канцэртнай часткі адбудзецца факельнае шэсце на бераг р. Пціч, дзе будуць запалены купальскія вогнішчы.

 


Вам можа быць цікава

Лекцыя «Традыцыйныя святы: Купалле і Жніво» ў Мінску

15.07.2025 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Валерыі Антаніхінай у Магілёве (12+)

16.07.2025 (17:30 - 21:00) Арт-цэнтр «У Малчанава» (пр. Міру, 2А)

Фестываль «Наш Грунвальд-2025» у Дудутках

19.07.2025 11:00 - 20.07.2025 17:00 музейны комплекс «Дудуткі»

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

09.08.2025 12:00 - 10.08.2025 17:00 Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ