Імерсіўная выстава «ПОЙМА» ў Вільні

17.05.2023 - 19.05.2023 14:00 - 15:00 Žydų Kultūros Ir Informacijos Centras (Mėsinių g. 3A) Бясплатнае

У сераду, 17 траўня, у Вільні адкрываецца караценькая імерсіўная выстава «ПОЙМА» — меморыўм па згубленай вёсцы, прысвечаны калектыўнай настальгіі, суму па аўтэнтычным доме і ўплыву вясковасці на ідэнтычнасць сучасных беларусаў і беларусак.



Дата: 17 траўня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Žydų Kultūros Ir Informacijos Centras, Mėsinių g. 3A, Вільня


На выставе мастакі і мастачкі прапануюць убачыць вёску праз іх шчаслівыя і балючыя ўспаміны і разам парэфлексаваць наконт змяняльнай прыроды памяці.

Імерсіўны фармат азначае, што вы можаце дакранацца, спыняцца, класціся на падлогу і знаёміцца з наратывам выставы, не спяшаючыся.

А калі возьмеце з сабой слухаўкі, зможаце скарыстацца наратыўным аўдыягідам.

Выстава працуе ад 14.00 17 траўня да 15.00 19 траўня.

Але ж прыходзьце на адкрыццё а 17-й: будуць пачастункі і перфоманс!




Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Стратовіч CLOWNERY ў Варшаве

12.06.2026 19:00 - 12.07.2026 18:00 House of Storks (Mickiewicza 18B)

Фестываль «Іграю, як знаю, скачу, як хачу» ў Жодзішках

28.06.2026 (11:00 - 16:00) (Жодзішкі, Смаргонскі раён)

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

28.06.2026 (11:00 - 16:00) Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ