Імерсіўны спектакль «Краіна сляпых» ад тэатра «Ad libitum» у Віцебску

16.04.2023 17:00 - 21:00 арт-прастора «Upgrade» (вул. Кастрычніцкая, 2) ад 12 рублёў

У нядзелю, 16 красавіка, у прасторы «Upgrade» — прэм’ера імерсіўнага спектакля «Краіна сляпых» ад моладзевага тэатра «Ad libitum». Будуць два паказы — у 17.00 і ў 19.00.



Дата: 16 красавіка

Час: 17.00 і 19.00

Месца: арт-прастора «Upgrade», вул. Кастрычніцкая, 2, Віцебск


Ці зможа галоўны герой адкрыць вочы на свет сабе, жыхарам Краіны сляпых і вам — гледачу? Ці жывем мы, прытрымліваючыся адной праўды, ці для кожнага яна свая? Шлях, які трэба прайсці галоўнаму герою спектакля, дапаможа нам знайсці адказы на гэтыя пытанні. 

«Аd libitum» — новая тэатральная адукацыя, дзе сабраліся маладыя, закаханыя ў тэатр людзі, якія жадаюць прыбраць рамкі паміж гледачом і акцёрам.

Квіткі — 15 рублёў, а калі рэпосніце афішку, пазначыўшы прастору «Upgrade» ды тэатр «Аd libitum», — 12 рублёў.

Замаўляйце квіткі і праз дырэкт прасторы або па нумарах +375298902840, +375292977175. Месцаў абмежавана!




Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Майстар-класы ў Мінску

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Баль вяргіняў» у Залессі

22.08.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ