Выстава Дар’і Сумаравай-Копач «Terra Femina» ў Варшаве

10.04.2026 - 24.04.2026 19:00 - 19:00 прастора МІТ (Stalowa 36) Бясплатнае
У пятніцу, 10 красавіка, у Варшаве адкрываецца выстава Дар’і Сумаравай-Копач «Terra Femina».

Выстава прапануе паглядзець на жаночае не як на вобраз, а як на поле — шматслойнае, рухомае і пастаянна зменлівае.

Спадарыня Дар’я — сучасная беларуская мастачка і педагог, прадстаўніца мастацкай дынастыі, чые працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях і музейных зборах у розных краінах.

У яе практыцы жаночая тэма раскрываецца з асаблівай дакладнасцю інтанацыі: беражліва, уважліва, месцамі дзёрзка, але заўсёды знутры досведу, а не з боку назірання.

Яе гераіні не фіксуюцца ў адным стане. Яны існуюць у множнасці роляў — як моцныя і незалежныя асобы, як тыя, хто вызначае ўласныя межы, як маці, сяброўкі, сёстры, як тыя, хто дазваляе сабе быць рознымі.

Перад намі прастора, у якой жаночае праяўляецца як тэрыторыя — ужо знаёмая і ў той жа час да канца не даследаваная. Не terra incognita, а Terra Femina — цэлы свет, які можна пазнаваць, але немагчыма пазнаць да канца.

Працы, прадстаўленыя на выставе, можна набыць.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава мастачкі Цемры «ABSENCE» ў Генку (Бельгія)

21.05.2026 18:00 - 04.06.2026 18:00 KUBE Gallery (Marcel Habetslaan 26)

Канцэрт хору «Гук цішы» ў Варшаве

27.05.2026 (19:00 - 21:00) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Ноч музеяў у Брэсце

29.05.2026 (19:00 - 22:00) Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ