Паэтычная імпрэза на Вялікдзень «Часы не абіраюць» Аляксандра Ждановіча ў Тбілісі

24.04.2022 19:00 - 20:30 ------------ Бясплатнае

24 красавіка Аляксандр Ждановіч, вядомы таксама як Маляваныч, ладзіць літаратурную вечарыну для дарослых і падлеткаў «Часы не абіраюць» у Тбілісі.

Дата: 24 красавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: дакладнае месца паведамяць удзельнікам асабіста пасля рэгістрацыі

У выкананні спадара Аляксандра прагучаць лепшыя творы Багдановіча, Караткевіча, Анатоля Сыса ды іншых паэтаў.

На прыкладзе найлепшага, што створана ў паэзіі — ад Шэкспіра, Пушкіна да Мандэльштама, Бродскага, Караткевіча — гледачы пераканаюцца ў тым, што тыя беды і выклікі, з якімі мы сутыкнуліся апошнім часам, паэты, чые імёны мы называем вялікімі, праходзілі ва ўсе часы.

Гэта дапаможа нам пераканацца ў тым, што чалавек, які захаваў сваю годнасць, сумленне і гонар у любых, самых цяжкіх умовах, застаецца пераможцам у духоўным і маральным плане.

Прыносьце прысмакі да гарбаты і велікодны настрой.

Удзел — free donation.

Рэгістрацыя па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Куратарская экскурсія па Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30, кв. 4)

Памідораў і RASTATE у Беластоку

28.08.2026 (19:00 - 21:00) Balance Club (Dr Ireny Białówny 9/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ