Імпрэза “Калядныя стравы беларусаў” у Суле

13.12.2025 - 14.12.2025 14:00 - 17:00 Парк гісторыі Сула (Парк гісторыі Сула) 35-40

Гэтымі выходнымі, 13 і 14 снежня, у Суле ладзяць імпрэзу “Калядныя стравы беларусаў”.


Піліпаўка і Адвэнт - калядныя пасты хрысціян. Піліпаўка - праваслаўны, доўжыцца 6 тыдняў. Адвэнт - каталіцкі, доўжыцца 4 тыдні.

На сталах продкаў не з’яўляліся ні мяса, ні яйка, ні малака. Затое была рыба і ўсё тое, што "расце ў лесе і ў полі": грыбы, бульба, капуста, рэдзька.

У гэты час не спраўлялі вяселлі.

Разам з тым менавіта ў гэты час пачыналіся зімовыя працы, якія збіралі беларускіх жанчын у хатах разам, каб прасці, часаць воўну, вышываць.

Духоўны бок паста - гэта імкненне дасягнуць адзінства з Хрыстом, крыніцай жыцця, яе радасці, сэнсу і мэты. А Бог бліжэй да нас тады, калі мы імкнемся адкінуць ад сябе мітуслівае, дробнае, побытавае.

Вось пра ўсё гэта і даведаецеся, а можа, і паспытаеце.

Кошт квіткоў у Сулу:

дарослыя - 40 рублёў, сябры Сулы – 35 рублёў (каб стаць сябрам, падпішыцеся на адну з сацсетак Сулы), дзеці з 7 да 17 гадоў - 15 рублёў, дзеці да 7 гадоў - уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава Сафii Пiскун “Вясковая пастараль” у Мінску

21.02.2026 18:00 - 21.03.2026 19:00 галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Girls Fuck Up Night у Варшаве

05.03.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

"Dzieciuki" ў Варшаве

06.03.2026 (20:00 - 22:00) Przychodnia Skłot (ks. Ignacego Jana Skorupki 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ